нізі́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нізі́нны |
нізі́нная |
нізі́ннае |
нізі́нныя |
| Р. |
нізі́ннага |
нізі́ннай нізі́ннае |
нізі́ннага |
нізі́нных |
| Д. |
нізі́ннаму |
нізі́ннай |
нізі́ннаму |
нізі́нным |
| В. |
нізі́нны (неадуш.) нізі́ннага (адуш.) |
нізі́нную |
нізі́ннае |
нізі́нныя (неадуш.) нізі́нных (адуш.) |
| Т. |
нізі́нным |
нізі́ннай нізі́ннаю |
нізі́нным |
нізі́ннымі |
| М. |
нізі́нным |
нізі́ннай |
нізі́нным |
нізі́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
намы́ў, ‑мыву, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. намыць (у 2–4 знач.).
2. Зямля ля берага, намытая вадой. На гэты бок Дзвінасы ад Леснікоў цягнецца нізінная пясчаная каса — вясновыя намывы і наносы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсто́йнік, ‑а, м.
Басейн або рэзервуар, у якім, адстойваючыся, ачышчаецца вадкасць. Нізінная роўнядзь была перакапана, зрэзана каналамі, прамавугольнікамі сажалак, перагароджана дамбамі, на якіх відаць былі розныя, большыя і меншыя, збудаванні — адстойнікі, фільтры, помпавыя станцыі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паго́ня 1 ’праследаванне таго, хто ўцякае, і тыя, хто праследуе’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Яруш.), паго́н (Нас.), паго́нь (ТС) ’тс’. Рус. пого́ня, укр. пого́ня, пого́нь, ст.-рус. погон, погоня, погона (13 ст.), польск. pogoń ’тс’, серб.-харв. погон ’рухаючая сіла цягі’, славен. pogon ’пагоня’. Ад pogъnati (гл. гнаць) з рознымі суф.: ъ, ja, jь. Праславянская мадэль з іншай аналагічнай ступенню ў назоўніку.
Паго́ня 2 ’невялікае балота’ (Шатал.), пого́ня ’невялікае балота, заліўны луг’ (Сл. ПЗБ), пого́ня ’месца, якое заліваецца вадой у час паводкі або пасля дажджу; сена, якое скошана на такіх месцах’ (Клім., 58), ’нізіна, балоцістая даліна’ (ТС), ’вузкая лагчына, месца сцёку вод пры вясновым раставанні і атмасферных ападках’, ’вузкая і доўгая нізінная мясцовасць сярод больш узвышанай’, ’вельмі густыя зараснікі, якія цягнуцца больш на балоце і нізкіх месцах’ (Талстой, Геогр., 196). Палескі геаграфічны тэрмін. Ад pogъnati з суф. ‑ja: утворана па праславянскай мадэлі з унутранай формай ’месца, дзе гоніць ваду’ (гл. Талстой, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)