нізкаро́слы, -ая, -ае.

Невялікага росту; невысокі.

Н. хлопец.

Н. хмызняк.

|| наз. нізкаро́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізкаро́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нізкаро́слы нізкаро́слая нізкаро́слае нізкаро́слыя
Р. нізкаро́слага нізкаро́слай
нізкаро́слае
нізкаро́слага нізкаро́слых
Д. нізкаро́сламу нізкаро́слай нізкаро́сламу нізкаро́слым
В. нізкаро́слы (неадуш.)
нізкаро́слага (адуш.)
нізкаро́слую нізкаро́слае нізкаро́слыя (неадуш.)
нізкаро́слых (адуш.)
Т. нізкаро́слым нізкаро́слай
нізкаро́слаю
нізкаро́слым нізкаро́слымі
М. нізкаро́слым нізкаро́слай нізкаро́слым нізкаро́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нізкаро́слы низкоро́слый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нізкаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту; невысокі. Пярэдні, нізкарослы сібірак, раз-пораз зрываўся на бег. Кулакоўскі. Нізкарослая вярба гусціцца тонкім веццем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

низкоро́слый нізкаро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малоро́слый маларо́слы, нізкаро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маларо́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту, нізкарослы. Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большы за матку, бо яна — жанчына маларослая. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбнатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі рысамі твару, з дробным тварам. Вася — нізкарослы і драбнатвары хлапчук, з шустрым позіркам круглых вачэй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарналі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае чорнае, цёмнае лісце; з чорным, цёмным лісцем. З аднаго боку ад шляху на .. [пустцы] вечна таўклася розная вясковая хатняя жыўнасць, а з другога — слаўся брудны, чарналісты, знітаваны каровінымі сцежкамі нізкарослы алешнік. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куцо́бка1 ’кульба’ (Мат. Гом.). Да куцы (гл.). Параўн. куцобки2.

Куцо́бка2 ’кукса’ (Юрч.). Да куцы (гл.). Суфіксацыя на ‑оба (як худы > худоба) (Сцяцко, Афікс. наз., 119). Суфікс ‑ка з памяншальнай семантыкай.

Куцо́бка3 ’куцы, нізкарослы’ (Бяльк.). Да куцобка2 (гл.). Гл. куцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)