Ні́жы ’таксама’ (Пал.). Няясна, магчыма, тое ж, што і ніж (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ніза́ць, ніжу́, ні́жаш, ні́жа; ніжы́; ні́заны; незак., што.

1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

Н. пацеркі.

Н. грыбы.

2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. наніза́ць, -ніжу́, -ні́жаш, -ні́жа; -ніжы́; -ні́заны.

|| наз. ніза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніза́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ніжу́ ні́жам
2-я ас. ні́жаш ні́жаце
3-я ас. ні́жа ні́жуць
Прошлы час
м. ніза́ў ніза́лі
ж. ніза́ла
н. ніза́ла
Загадны лад
2-я ас. ніжы́ ніжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час ніжучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)