няўсто́йлівы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няўсто́йлівы |
няўсто́йлівая |
няўсто́йлівае |
няўсто́йлівыя |
| Р. |
няўсто́йлівага |
няўсто́йлівай няўсто́йлівае |
няўсто́йлівага |
няўсто́йлівых |
| Д. |
няўсто́йліваму |
няўсто́йлівай |
няўсто́йліваму |
няўсто́йлівым |
| В. |
няўсто́йлівы (неадуш.) няўсто́йлівага (адуш.) |
няўсто́йлівую |
няўсто́йлівае |
няўсто́йлівыя (неадуш.) няўсто́йлівых (адуш.) |
| Т. |
няўсто́йлівым |
няўсто́йлівай няўсто́йліваю |
няўсто́йлівым |
няўсто́йлівымі |
| М. |
няўсто́йлівым |
няўсто́йлівай |
няўсто́йлівым |
няўсто́йлівых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
няўсто́йлівы, -ая, -ае.
1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.
Н. памост.
2. Які часта мяняецца, непастаянны.
Няўстойлівае надвор’е.
3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.
|| наз. няўсто́йлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўсто́йлівы в разн. знач. неусто́йчивый; (изменчивый — ещё) непостоя́нный;
~вая ло́дка — неусто́йчивая ло́дка;
~вае надво́р’е — неусто́йчивая (непостоя́нная) пого́да;
~вая раўнава́га — физ. неусто́йчивое равнове́сие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.
2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.
3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непастая́нны, -ая, -ае.
Зменлівы, няўстойлівы.
Непастаяннае надвор’е.
Непастаянная натура.
|| наз. непастая́нства, -а, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лабі́льны, -ая, -ае (спец.).
Нястойкі, няўстойлівы, рухомы.
Л. ціск.
Лабільная тэмпература.
|| наз. лабі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўсто́йліва нареч. неусто́йчиво; см. няўсто́йлівы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зме́нлівы, -ая, -ае.
Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы.
Зменлівыя адносіны да каго-н. Зменлівае надвор’е.
|| наз. зме́нлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
легкакры́лы, -ая, -ае.
1. Хуткі ў палётах, рухах; з лёгкімі крыламі.
Легкакрылая чайка.
2. перан. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны.
Легкакрылая радасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ло́мкі, -ая, -ае.
1. Які лёгка ломіцца, крохкі.
Л. лёд.
2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).
|| наз. ло́мкасць, -і, ж.
Л. голасу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)