няўсто́йлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўсто́йлівы няўсто́йлівая няўсто́йлівае няўсто́йлівыя
Р. няўсто́йлівага няўсто́йлівай
няўсто́йлівае
няўсто́йлівага няўсто́йлівых
Д. няўсто́йліваму няўсто́йлівай няўсто́йліваму няўсто́йлівым
В. няўсто́йлівы (неадуш.)
няўсто́йлівага (адуш.)
няўсто́йлівую няўсто́йлівае няўсто́йлівыя (неадуш.)
няўсто́йлівых (адуш.)
Т. няўсто́йлівым няўсто́йлівай
няўсто́йліваю
няўсто́йлівым няўсто́йлівымі
М. няўсто́йлівым няўсто́йлівай няўсто́йлівым няўсто́йлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўсто́йлівы, -ая, -ае.

1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.

Н. памост.

2. Які часта мяняецца, непастаянны.

Няўстойлівае надвор’е.

3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.

|| наз. няўсто́йлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўсто́йлівы в разн. знач. неусто́йчивый; (изменчивый — ещё) непостоя́нный;

~вая ло́дка — неусто́йчивая ло́дка;

~вае надво́р’е — неусто́йчивая (непостоя́нная) пого́да;

~вая раўнава́га — физ. неусто́йчивое равнове́сие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.

2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.

3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўсто́йлівы labíl; únsicher, ínstabil; nicht stándhaft; schwánkend; únbeständig, wándelbar (непастаянны);

няўсто́йлівая раўнава́га фіз. labíles Gléichgewicht;

быць у няўсто́йлівым стано́вішчы перан. in éiner únsicheren Láge sein (пра чалавека); auf der Kíppe stehen* (пра справу) (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непастая́нны, -ая, -ае.

Зменлівы, няўстойлівы.

Непастаяннае надвор’е.

Непастаянная натура.

|| наз. непастая́нства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабі́льны, -ая, -ае (спец.).

Нястойкі, няўстойлівы, рухомы.

Л. ціск.

Лабільная тэмпература.

|| наз. лабі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўсто́йліва нареч. неусто́йчиво; см. няўсто́йлівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зме́нлівы, -ая, -ае.

Які лёгка і часта мяняецца; няўстойлівы.

Зменлівыя адносіны да каго-н. Зменлівае надвор’е.

|| наз. зме́нлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

легкакры́лы, -ая, -ае.

1. Хуткі ў палётах, рухах; з лёгкімі крыламі.

Легкакрылая чайка.

2. перан. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны.

Легкакрылая радасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)