няўзго́дненасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. няўзго́дненасць
Р. няўзго́дненасці
Д. няўзго́дненасці
В. няўзго́дненасць
Т. няўзго́дненасцю
М. няўзго́дненасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўзго́дненасць ж. несогласо́ванность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўзго́дненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўзгодненага; адсутнасць узгодненасці. Кампазіцыйная няўзгодненасць асобных раздзелаў, непрадуманая расстаноўка акцэнтаў прывялі да таго, што паэма, па сутнасці, распадаецца на два асобныя творы. Рагойша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўзго́днены, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены ўзгодненасці, адзінства.

Няўзгодненыя дзеянні.

2. Які не ўзгаднілі або не паспелі ўзгадніць з кім-н.

Н. план.

|| наз. няўзго́дненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неувя́зка няўвя́зка, -кі ж.; (несогласованность) няўзго́дненасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысгармо́нія, -і, ж.

1. Парушэнне гармоніі, адсутнасць сугучнасці; немілагучнасць.

2. перан. Разлад, няўзгодненасць, парушэнне адпаведнасці чаго-н. чаму-н.

Д. колераў у пейзажы.

|| прым. дысгармані́чны, -ая, -ае.

Дысгарманічнае спалучэнне колераў.

|| наз. дысгармані́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несогласо́ванность

1. няўзго́дненасць, -ці ж.;

2. грам. недапасава́насць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознагало́ссе, -я, н. і рознагало́сіца, -ы, ж.

1. Бязладныя галасы, гукі.

Птушынае рознагалоссе (і птушыная рознагалосіца).

2. Адсутнасць згоды ў поглядах, думках.

Р. па асноўных пытаннях.

Рознагалоссі (і рознагалосіца) паміж мужам і жонкай.

3. Супярэчлівасць, няўзгодненасць.

Р. ў паказаннях сведак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысгармо́нія, ‑і, ж.

1. Парушэнне або адсутнасць гармоніі, бязладнае гучанне; немілагучнасць.

2. перан. Разлад, няўзгодненасць, разыходжанне чаго‑н. з чым‑н. На белым кані, малады і радасны, Станіслаў Югкевіч уносіў дысгармонію ў абставіны. Мікуліч.

[Ад грэч. dys і harmonia— сугучнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысана́нс, ‑у, м.

1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў, парушэнне сугучнасці; проціл. кансананс.

2. перан. Разлад, няўзгодненасць з чым‑н., супярэчнасць чаму‑н. І толькі адзін дэлегат выступіў з прапановай, якая прагучэла дысанансам у агульнай дыскусіі. Лынькоў. Першы стрэл прагучаў дысанансам да.. спакойнай ранішняй цішыні. Дамашэвіч.

[Фр. dissonance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)