няя́ркі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няя́ркі |
няя́ркая |
няя́ркае |
няя́ркія |
| Р. |
няя́ркага |
няя́ркай няя́ркае |
няя́ркага |
няя́ркіх |
| Д. |
няя́ркаму |
няя́ркай |
няя́ркаму |
няя́ркім |
| В. |
няя́ркі (неадуш.) няя́ркага (адуш.) |
няя́ркую |
няя́ркае |
няя́ркія (неадуш.) няя́ркіх (адуш.) |
| Т. |
няя́ркім |
няя́ркай няя́ркаю |
няя́ркім |
няя́ркімі |
| М. |
няя́ркім |
няя́ркай |
няя́ркім |
няя́ркіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няя́ркі прям., перен. нея́ркий;
~кае святло́ — нея́ркий свет;
~кія фа́рбы — нея́ркие кра́ски;
н. та́лент — нея́ркий тала́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няя́ркі, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены яркасці; даволі цьмяны. Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала роўным, няяркім святлом суседні парк. Паслядовіч. На машынах у цэху, дзе працаваў Вася, друкаваліся дзіцячыя кніжкі, і часам малюнкі выходзілі няяркія, невыразныя, фарбы расплываліся. Сапрыка.
2. перан. Які не кідаецца ў вочы; малапрыкметны. Тым часам вёска, што прытуліла Юзіка, важыла на шырокую нагу.. І толькі Юзік несамавіта выдзяляўся сярод усіх сваёй няяркай вопраткай. Хадановіч. Як толькі цёмнаю ноччу Вочы свае закрываю, Адразу я Оршу бачу З яе няяркай красой. Караткевіч. // Які нічым не вылучаецца; звычайны. Няяркае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́рклы, -ая, -ае.
Няяркі, цьмяны.
П. малюнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нея́ркий
1. няя́ркі; неяскра́вы; (только о пламени) нязы́ркі;
2. перен. неяскра́вы, няя́ркі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жу́хлы, -ая, -ае.
Такі, што страціў свежасць; няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.).
|| наз. жу́хласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бле́дны, -ая, -ае.
1. Без натуральнага румянцу, бяскроўны.
Б. твар.
2. Афарбаваны ў няяркі колер.
Бледныя фарбы.
3. перан. Невыразны, бедны.
Бледная мова.
|| наз. бле́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бру́дны, -ая, -ае.
1. Нячысты, з брудам на паверхні, засмечаны.
Брудныя рукі.
2. Пра колер: невыразны, няяркі, нячысты.
Б. колер.
3. перан. Пазбаўлены маральнай чысціні, агідны.
Брудная душа.
|| наз. бру́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паме́рклы, ‑ая, ‑ае.
Няяркі, цьмяны. З.. [узгорка] адкрыўся знаёмы малюнак, крыху памерклы пры заходзячым сонцы. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цьмя́ны, -ая, -ае.
1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).
2. Цёмны, пацямнелы.
Цьмянае неба.
3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).
4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.
Цьмяная фармулёўка.
|| наз. цьмя́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)