няця́жкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няця́жкі няця́жкая няця́жкае няця́жкія
Р. няця́жкага няця́жкай
няця́жкае
няця́жкага няця́жкіх
Д. няця́жкаму няця́жкай няця́жкаму няця́жкім
В. няця́жкі (неадуш.)
няця́жкага (адуш.)
няця́жкую няця́жкае няця́жкія (неадуш.)
няця́жкіх (адуш.)
Т. няця́жкім няця́жкай
няця́жкаю
няця́жкім няця́жкімі
М. няця́жкім няця́жкай няця́жкім няця́жкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няця́жкі

1. нетру́дный;

2. не тяжёлый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няця́жкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не патрабуе вялікіх намаганняў, не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння і пад. І, сказаць жа, работа на лузе няцяжкая. Колас. Самае няцяжкае было — стаяць, маўкліва, ціха, і ні аб чым не думаць. Мележ.

2. Які мае невялікую вагу. Куфэрак быў няцяжкі, але пасля ўчарашняй страшнай ночы ды па такой дарозе несці яго было і цяжка і няёмка. Чарнышэвіч.

3. Не сур’ёзны (пра хваробу, рану, хворага). — Гэты [ранены] — лягчэйшы, — гаворыць Марыя Сцяпанаўна. — Два няцяжкіх пашкоджанні — галава і бядро. Брыль. Амаль кожны дзень я праведваў Грачыка, і ён рады быў таму, што ў яго няцяжкая рана і яго не будуць эвакуіраваць у тыл. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетру́дный няця́жкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

необремени́тельный няця́жкі; лёгкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нетяжёлый няця́жкі; (лёгкий) лёгкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няця́жка,

1. Прысл. да няцяжкі.

2. безас. у знач. вык. Без цяжкасці. Няцяжка ўявіць, які ў мяне быў сон у гэтую ноч. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несклада́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Просты па сваёй прыродзе, будове, выкананню і пад. Нескладаны механізм.

2. Які не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння; няцяжкі. Нескладанае пытанне. □ Самая нескладаная аперацыя ў [панскай] Польшчы каштавала столькі, што можна было на гэтыя грошы купіць карову. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёгкі, лёхкі, лёккі, лёкі, лёгкыйняцяжкі, лёгкі вагою’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС), ’тс’, ’негарачы (дух)’ (Ян.), ’немарозны, адліжны’, вільн., драг., воран. ’рухавы, імклівы’, в.-дзв., драг. ’свежы (пра паветра)’, чыж. ’немудрагелісты, нескладаны’ (Сл. паўн.-зах.), лёгка ’спакваля, патроху, паступова’, лігусенькі, легутэнькі, лёгенькі (Нас.), драг. лёхка зымня́ ’глеба на нізкіх, балотных мясцінах’ (Клім.), сувалк. lgniusce ’грузкі луг’. Укр. легкий, рус. лёгкий, лёккой, ст.-рус. льгъкый, легкыи, польск. lekki (lejki, letki, lehki, lefki), малапольск. lęki, палаб. lʼåtʼȇ, н.-луж. lažki, ležki, устар. letki, leki, в.-луж. lochki, lohki, lóžki, чэш. lehký, lechký, lefký, lʼevký, славац. ľahký, ľächkí, ľėki, славен. láhek, lahèk, lahāk і lágek, lagȃk, legák, серб.-харв. ла̏к, чак. ла̏гак, ла̏јк, кайк. legek, lehkek, макед. лек, лʼек, лък, балг. лек, лък, лечок ж. і н. р. ленка, ленко, ст.-слав. льгъкъ, лькъкъ, ц.-слав. льхъкъ. Прасл. lъgъkъ ’лёгкі, з малой вагой’, ’няцяжкі’, роднаснае з лац. levis, літ. leñgvas, лат. liêgs, ст.-інд. laghuṣ, raghúṣ, авест. raɣu‑, пракельц. *lag‑i̯os. Спіс літаратуры гл. Слаўскі, 4, 129–132; Фасмер, 2, 473–474. Сюды ж лёгкота, легкота́ ’лёгкасць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

немудрёный

1. няхі́тры; (незамысловатый) немудраге́лісты, немудра́шчы; (нетрудный) лёгкі, няця́жкі; (простой) про́сты;

немудрёный прибо́р няхі́тры прыбо́р;

немудрёный узо́р про́сты (немудраге́лісты) узо́р;

немудрёная зада́ча лёгкая (про́стая) зада́ча;

2. (простодушный, неумный) разг. прастаду́шны, прастава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)