нясме́ласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. нясме́ласць
Р. нясме́ласці
Д. нясме́ласці
В. нясме́ласць
Т. нясме́ласцю
М. нясме́ласці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясме́ласць ж. несме́лость; стесни́тельность, засте́нчивость, ро́бкость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясме́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць нясмелага; адсутнасць смеласці. Васіль вырас. Ён стаў шчыры і сумленны, але тая дзіцячая скаванасць, нясмеласць асталіся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несме́лость нясме́ласць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́бость нясме́ласць, -ці ж., баязлі́васць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясме́ліць

‘выклікаць у каго-небудзь страх, нясмеласць (нясмеліць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нясме́лю нясме́лім
2-я ас. нясме́ліш нясме́ліце
3-я ас. нясме́ліць нясме́ляць
Прошлы час
м. нясме́ліў нясме́лілі
ж. нясме́ліла
н. нясме́ліла
Загадны лад
2-я ас. нясме́ль нясме́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нясме́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сарамлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сарамлівага; нясмеласць. Танцаваў.. [Дабрамыслаў] надзвычай лёгка, і сарамлівасць яго пакінула, ён нават, здаецца, крышачку падпяваў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стесни́тельность

1. ця́жкасць, -ці ж.; невыго́днасць, -ці ж., абмежава́льнасць, -ці ж.; см. стесни́тельный​ 1;

2. (застенчивость) сарамлі́васць, -ці ж., нясме́ласць, -ці ж.;

изли́шняя стесни́тельность залі́шняя сарамлі́васць (нясме́ласць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баязлівасць, нясмеласць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сарамяжлівага; нясмеласць. Ні то сарамяжлівасць яшчэ чыстага сэрца, ні то нейкая асцярога стрымлівала сказаць.. [Ядвісі], што было на душы. Колас. Да публічных выступленняў.. [Купала] не меў асаблівай ахвоты. Відаць, праз прыроджаную сарамяжлівасць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)