нясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ганьбіць, прыносіць няславу каму-н.

Н. сваё імя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́віць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нясла́ўлю нясла́вім
2-я ас. нясла́віш нясла́віце
3-я ас. нясла́віць нясла́вяць
Прошлы час
м. нясла́віў нясла́вілі
ж. нясла́віла
н. нясла́віла
Загадны лад
2-я ас. нясла́ў нясла́ўце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нясла́вячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нясла́віць несов. бессла́вить, позо́рить, бесче́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; незак., каго-што.

Сваімі паводзінамі, учынкамі ўзводзіць няславу на каго‑н.; ганьбіць. [Гаспадыня:] — Плёткі гэта! Мой сын дваранін, а яна што? З ёй не стане свайго імя няславіць... Галавач. [Старая:] — Лепш мяне, калі хочаш, забі, а дзіця не дам няславіць. Грахоўскі. // Абражаць пры людзях чый‑н. гонар; распаўсюджваць плёткі, якія ганьбяць каго‑, што‑н. От жа стаіць Лявон і слухае, як сын абражае, няславіць маці, і адно толькі твар у старога балюча перасмыкаецца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ньбіць, -блю, -біш, -біць; незак., каго-што.

1. Зневажаць чыю-н. годнасць; няславіць.

2. Быць ганьбай для іншых, няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі.

Сваімі паводзінамі ён г. усю сям’ю.

Праца нікога не г.

|| зак. зга́ньбіць, -блю, -біш, -біць; -блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясла́віцца, ‑віцца; незак.

Зал. да няславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессла́вить несов. нясла́віць, абнясла́ўліваць, абяссла́ўліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опоро́чивать несов. нясла́віць, знеслаўля́ць, ганьбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брудзя́ніць

‘пэцкаць, брудзіць, няславіць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. брудзя́ню брудзя́нім
2-я ас. брудзя́ніш брудзя́ніце
3-я ас. брудзя́ніць брудзя́няць
Прошлы час
м. брудзя́ніў брудзя́нілі
ж. брудзя́ніла
н. брудзя́ніла
Загадны лад
2-я ас. брудзя́нь брудзя́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час брудзя́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бесче́стить несов. га́ньбіць, нясла́віць; (оскорблять) зневажа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)