няскла́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няскла́дны |
няскла́дная |
няскла́днае |
няскла́дныя |
| Р. |
няскла́днага |
няскла́днай няскла́днае |
няскла́днага |
няскла́дных |
| Д. |
няскла́днаму |
няскла́днай |
няскла́днаму |
няскла́дным |
| В. |
няскла́дны (неадуш.) няскла́днага (адуш.) |
няскла́дную |
няскла́днае |
няскла́дныя (неадуш.) няскла́дных (адуш.) |
| Т. |
няскла́дным |
няскла́днай няскла́днаю |
няскла́дным |
няскла́днымі |
| М. |
няскла́дным |
няскла́днай |
няскла́дным |
няскла́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няскла́дны, -ая, -ае.
1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю; нязграбны.
Няскладная фігура.
2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі.
Няскладная размова.
|| наз. няскла́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няскла́дны нескла́дный, неуклю́жий, несура́зный;
~ная фігу́ра — неуклю́жая (нескла́дная, несура́зная) фигу́ра;
~ная размо́ва — нескла́дный (несура́зный) разгово́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няскла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вызначаецца складнасцю, зграбнасцю. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом.. Побач з ім сядзеў узводны Букрэй — няскладны і шырокі, як шафа. Колас. [Громаў-Дар’яльскі] сядзеў, абхапіўшы калені няскладнымі кашчавымі рукамі, і курыў. Васілевіч. // Дрэнна, непрыгожа зроблены; нязграбны. [Жанчына] прыехала на нейкім няскладным вялікім возе, у які быў запрэжаны высозны і худы конь. Чорны.
2. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці, сувязі. Дзед.. насмешліва пазіраў на хлопцаў, слухаючы іх няскладную гутарку. Чарнышэвіч. // Нязладжаны, нястройны (пра гукі, спеў і пад.). А тут музыка грае ўвесь час, нейкая няскладная, дзікая; гучней за ўсё грыміць бубен. Нікановіч.
3. Няўдалы, недарэчны. Варка — кемлівая, разумная, але сама, здаецца, пакутуе ад няскладнага кахання. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цельпукава́ты, -ая, -ае (разм.).
Няскладны, непаваротлівы.
Ц. хлопец.
|| наз. цельпукава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недалу́жны, -ая, -ае (разм.).
1. гл. недалуга.
2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны.
|| наз. недалу́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рознагало́сы, -ая, -ае.
1. Нязладжаны, няскладны (пра гукі).
Р. хор.
2. 3 рознымі галасамі.
Рознагалосыя птушкі.
|| наз. рознагало́сасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бессвя́зный бязла́дны, няскла́дны, без су́вязі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няскла́дна нареч. нескла́дно, неуклю́же, несура́зно; см. няскла́дны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няскла́днасць ж. нескла́дность, неуклю́жесть, несура́зность; см. няскла́дны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)