няпра́ўда

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. няпра́ўда
Р. няпра́ўды
Д. няпра́ўдзе
В. няпра́ўду
Т. няпра́ўдай
няпра́ўдаю
М. няпра́ўдзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няпра́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Ашуканства, падман.

Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.

3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

Н., што ён памяняў месца працы. — Ён твой сябар? — Н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпра́ўда ж., в разн. знач. непра́вда, ложь;

не люблю́ няпра́ўды — не люблю́ непра́вды;

усё гэ́та н. — всё э́то непра́вда (ложь);

пра́ўдамі і ~дамі — пра́вдами и непра́вдами;

~дай свет про́йдзеш, ды наза́д не ве́рнешсяпосл. непра́вдой свет пройдёшь, а наза́д не вернёшься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няпра́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня, мана. — Па-мойму, нічога няма добрага [у жыцці вясковага настаўніка], — скептычна адказвае Вольга Віктараўна. — Няпраўда, Вольга Віктараўна, — ёсць! Колас.

2. Ашуканства; падман. З нечым цяжкім на сэрцы выйшла я з касцёла, дзе ўбачыла столькі абману і няпраўды. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мана́, -ы́, ж.

Хлусня, няпраўда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлусня́, -і́, ж.

Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брахня́, -і́, ж. (разм., пагард.).

Няпраўда, мана, паклёп, нагавор.

Б. гэта хутка распаўсюдзілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абма́н, -у, м.

1. гл. абмануць.

2. Памылковае ўяўленне аб чым-н., мана, няпраўда.

|| прым. абма́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кри́вда фольк. няпра́ўда, -ды ж., хлусня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што, чаго і без дап.

Нагаварыць няпраўды; налгаць. Бывала, хто.. [пану] што ні нахлусіць — ён з усім згаджаецца. Якімовіч. [Надзя:] «Прызнайцеся, Піліп Марцінавіч, што вы наконт Сярожавага вяселля выдумала. Гэта ж няпраўда?» — «Няпраўда, — кажу, — Надзейка. Гэта я нахлусіў. Куды ж яму жаніцца». Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)