няпо́ўны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няпо́ўны |
няпо́ўная |
няпо́ўнае |
няпо́ўныя |
| Р. |
няпо́ўнага |
няпо́ўнай няпо́ўнае |
няпо́ўнага |
няпо́ўных |
| Д. |
няпо́ўнаму |
няпо́ўнай |
няпо́ўнаму |
няпо́ўным |
| В. |
няпо́ўны (неадуш.) няпо́ўнага (адуш.) |
няпо́ўную |
няпо́ўнае |
няпо́ўныя (неадуш.) няпо́ўных (адуш.) |
| Т. |
няпо́ўным |
няпо́ўнай няпо́ўнаю |
няпо́ўным |
няпо́ўнымі |
| М. |
няпо́ўным |
няпо́ўнай |
няпо́ўным |
няпо́ўных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няпо́ўны в разн. знач. непо́лный;
н. графі́н — непо́лный графи́н;
н. збор — непо́лный сбор;
н. курс ле́кцый — непо́лный курс ле́кций
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няпо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Запоўнены чым‑н. не да краёў, не да верху. Пачак быў ужо распячатаны і няпоўны. Чарнышэвіч. Здаравенны фельдфебель, мардаты, вусаты,.. з няпоўным кухлем у руцэ, узбіўся з ботамі на стол, пайшоў па ім... Брыль.
2. Які праяўляецца не ў поўнай меры. Так без шуму, без адзінага выстралу захапілі [партызаны] вялікую колькасць палонных, батарэю, некалькі кулямётаў.. Але радасць гэтай выключнай перамогі была няпоўнай. Лынькоў. Мне здаецца і шчасце маё будзе няпоўным, калі я пакіну школу. Шамякін.
3. Які не дасягнуў пэўнай нормы, мяжы, неабходных памераў. Па небе павольна плыў няпоўны месяц. Шамякін. // Які не мае поўнага камплекту, саставу; не ўвесь. Няпоўная калекцыя. □ Брыгада няпоўная — пяць хлопцаў. Адам незадаволены. Нядзведскі. // Які не з’яўляецца вычарпальным. Няпоўная інфармацыя. Няпоўнае азнаямленне. □ — Па няпоўных дадзеных.. [з Арэхаўкі] пайшло ўжо ў лясы сем чалавек. Шамякін. // Не закончаны, не завершаны да канца. Любіла Аксіння горача. Але нядоўга цешылася сваім шчасцем — няпоўных тры гады. Асіпенка. Творчы партрэт Бірылы будзе няпоўным, калі мы не скажам аб працы яго ў класічным рэпертуары. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўме́сяц, -а, м.
Няпоўны дыск месяца; серп месяца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непо́лный няпо́ўны;
непо́лный сбор няпо́ўны збор;
непо́лная сре́дняя шко́ла няпо́ўная сярэ́дняя шко́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўзмро́к, -у, м.
Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.
У хаце п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўпаваро́т, -у, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
Няпоўны паварот, палавіна кругавога павароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недабо́р, -у, м.
Няпоўны збор; недабраная колькасць каго-, чаго-н.
Н. пры паступленні ва ўніверсітэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фрагмента́рны, -ая, -ае.
1. гл. фрагмент.
2. перан. Няпоўны, урывачны.
Ф. даклад.
|| наз. фрагмента́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўабаро́т, -а, М -ро́це, мн. -ы, -аў, м.
Няпоўны, на чвэрць круга паварот фігуры.
П. кола.
Стаяць паўабаротам (у знач. прысл.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)