нямі́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нямі́лы |
нямі́лая |
нямі́лае |
нямі́лыя |
| Р. |
нямі́лага |
нямі́лай нямі́лае |
нямі́лага |
нямі́лых |
| Д. |
нямі́ламу |
нямі́лай |
нямі́ламу |
нямі́лым |
| В. |
нямі́лы (неадуш.) нямі́лага (адуш.) |
нямі́лую |
нямі́лае |
нямі́лыя (неадуш.) нямі́лых (адуш.) |
| Т. |
нямі́лым |
нямі́лай нямі́лаю |
нямі́лым |
нямі́лымі |
| М. |
нямі́лым |
нямі́лай |
нямі́лым |
нямі́лых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
нямі́лы
1. прил. неми́лый;
2. в знач. сущ. неми́лый;
пайсці́ за́муж за ~лага — пойти́ за́муж за неми́лого
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямі́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі. Маўр. Нямілая Цітку стала і работа ў лесе. Лобан.
2. у знач. наз. нямі́лы, ‑ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелюби́мый нелюбі́мы; (немилый) нялю́бы, нямі́лы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неми́лый разг.
1. прил. нямі́лы; (нелюбимый) нялю́бы;
2. сущ. нялю́бы, -бага м., нямі́лы, -лага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нямі́ла,
1. Прысл. да нямілы (у 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Лужанін. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялю́бы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не любяць, да якога адносяцца непрыхільна. Аўгіння выходзіла за нялюбага Бусыгу. Адамовіч. Я вярнулася толькі з вайны, З той нялюбай чужой стараны. Броўка. // Які не адпавядае чыім‑н. схільнасцям, густам. Ліпачка і рада была, што бацька дазволіў адкараскацца ад гэтай нялюбай кніжкі. Сабаленка.
2. у знач. наз. нялю́бы, ‑ага, м.; нялю́бая, ‑ай, ж. Нямілы. Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)