няла́дны, -ая, -ае (разм.).

Дрэнны, нядобры, не такі, як трэба.

Няладнае надвор’е.

У сям’і тварылася няладнае (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няла́дны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няла́дны няла́дная няла́днае няла́дныя
Р. няла́днага няла́днай
няла́днае
няла́днага няла́дных
Д. няла́днаму няла́днай няла́днаму няла́дным
В. няла́дны (неадуш.)
няла́днага (адуш.)
няла́дную няла́днае няла́дныя (неадуш.)
няла́дных (адуш.)
Т. няла́дным няла́днай
няла́днаю
няла́дным няла́днымі
М. няла́дным няла́днай няла́дным няла́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

няла́дны разг. нела́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няла́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Дрэнны, нядобры. Ад паварота і да паварота Адным дажджам адкрыты семафор. Няладная, нялёгкая пагода. Спяць самалёты сонца і прастор. Чэрня. / у знач. наз. няла́днае, ‑ага, н. Яшчэ на сярэдзіне дарогі адчуў.. [Астап] няладнае. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́шыць, ‑шыць; безас., незак., каго-што.

Разм. Распіраць. Жывот пушыць.

пушы́ць, ‑шу́, ‑шы́ш, ‑шы́ць; незак.

1. што. Рабіць пушыстым. Пушыць валасы.

2. Разм. Моцна лаяць каго‑н., распякаць. Распушыў усіх брыгадны. Будзь ён тры разы няладны! І пушыў усіх наўмысля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)