нязме́нлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязме́нлівы нязме́нлівая нязме́нлівае нязме́нлівыя
Р. нязме́нлівага нязме́нлівай
нязме́нлівае
нязме́нлівага нязме́нлівых
Д. нязме́нліваму нязме́нлівай нязме́нліваму нязме́нлівым
В. нязме́нлівы (неадуш.)
нязме́нлівага (адуш.)
нязме́нлівую нязме́нлівае нязме́нлівыя (неадуш.)
нязме́нлівых (адуш.)
Т. нязме́нлівым нязме́нлівай
нязме́нліваю
нязме́нлівым нязме́нлівымі
М. нязме́нлівым нязме́нлівай нязме́нлівым нязме́нлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нязме́нлівы неизменя́емый, усто́йчивый, постоя́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязме́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не мяняецца, не можа змяніцца; пастаянны. Нязменлівыя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднато́нны¹, -ая, -ае.

1. Аднастайны паводле тону, гучання; манатонны; нязменлівы.

Аднатонная песня.

2. Аднаколерны.

А. стэп.

|| наз. аднато́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неизменя́емый

1. нязме́нны; нязме́нлівы;

2. грам. нязме́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднато́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. Колас. Ноч звініць за акном аднатоннымі кроплямі. Скрыган.

2. Аднаколерны. Аднатонны стэп. Афарбоўка лесу ніколі не бывае аднатоннай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаста́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднолькавы, нязменлівы на ўсім працягу. Тут была вялікая тэрыторыя, аднастайная сваёй прыродай. Чорны. Магло здацца, што ні моладзь, якая тут сабралася, нічога больш не ўмела скакаць, ні музыка — іграць, акрамя гэтай аднастайнай полькі. Лобан. Поезд ішоў сваёй аднастайнай хадою. Пестрак.

2. Які выяўляецца ў аднолькавым гучанні; манатонны. А яшчэ запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ўся ў красе асенняга золата. Краўчанка. Спачатку.. [Антонік] не мог разабраць ні аднаго слова, галасы зліваліся ў аднастайны гул. Мележ.

3. Аднародны паводле складу, будовы. Глеба з аднастайнай структурай.

4. Падобны адзін на адзін; зроблены на адзін узор. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег і, здаецца, яшчэ ніжэй прыгінае да зямлі старасвецкія будынкі, шэрыя, нізкія, аднастайныя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)