Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нязме́нлівы, ‑ая, ‑ае.
Які не мяняецца, не можа змяніцца; пастаянны. Нязменлівыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязме́нлівы (пастаянны) stabíl, (be)ständig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аднато́нны¹, -ая, -ае.
1. Аднастайны паводле тону, гучання; манатонны; нязменлівы.
Аднатонная песня.
2. Аднаколерны.
А. стэп.
|| наз.аднато́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неизменя́емый
1. нязме́нны; нязме́нлівы;
2.грам. нязме́нны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аднато́нны, ‑ая, ‑ае.
1.Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес.Колас.Ноч звініць за акном аднатоннымі кроплямі.Скрыган.
2. Аднаколерны. Аднатонны стэп. Афарбоўка лесу ніколі не бывае аднатоннай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаста́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Аднолькавы, нязменлівы на ўсім працягу. Тут была вялікая тэрыторыя, аднастайная сваёй прыродай.Чорны.Магло здацца, што ні моладзь, якая тут сабралася, нічога больш не ўмела скакаць, ні музыка — іграць, акрамя гэтай аднастайнай полькі.Лобан.Поезд ішоў сваёй аднастайнай хадою.Пестрак.
2. Які выяўляецца ў аднолькавым гучанні; манатонны. А яшчэ запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ўся ў красе асенняга золата.Краўчанка.Спачатку.. [Антонік] не мог разабраць ні аднаго слова, галасы зліваліся ў аднастайны гул.Мележ.
3. Аднародны паводле складу, будовы. Глеба з аднастайнай структурай.
4. Падобны адзін на адзін; зроблены на адзін узор. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег і, здаецца, яшчэ ніжэй прыгінае да зямлі старасвецкія будынкі, шэрыя, нізкія, аднастайныя.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)