нязвы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязвы́чны нязвы́чная нязвы́чнае нязвы́чныя
Р. нязвы́чнага нязвы́чнай
нязвы́чнае
нязвы́чнага нязвы́чных
Д. нязвы́чнаму нязвы́чнай нязвы́чнаму нязвы́чным
В. нязвы́чны (неадуш.)
нязвы́чнага (адуш.)
нязвы́чную нязвы́чнае нязвы́чныя (неадуш.)
нязвы́чных (адуш.)
Т. нязвы́чным нязвы́чнай
нязвы́чнаю
нязвы́чным нязвы́чнымі
М. нязвы́чным нязвы́чнай нязвы́чным нязвы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязвы́чны, -ая, -ае.

1. Не такі, як усе, як ва ўсіх; асаблівы.

Н. чалавек.

Н. выгляд.

2. Такі, да якога не прывыклі, які з’яўляецца новым для каго-н.

Нязвычныя абставіны.

3. Такі, які не мае прывычкі, навыку ў чым-н.

Кузня для яго была нязвычнай справай.

|| наз. нязвы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязвы́чны непривы́чный, необы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязвы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца незнаёмым, новым для каго‑н., не ўвайшоў у звычку; непрывычны. І раптам, з самага прыходу, Марыля заўважыла ў траве каля кустоў.. нязвычную расліну. Дубоўка. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́клы, -ая, -ае.

Тое, што і нязвычны.

|| наз. нязвы́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязвы́клы, см. нязвы́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непривы́чный непрывы́чны, нязвы́клы; (необычный) нязвы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адвы́клы, ‑ая, ‑ае.

Які адвык ад чаго‑н.; нязвычны. [Банжын] даўно не іграў, і рукі, адвыклыя ад клавішаў, спачатку слухаліся дрэнна. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́чна,

1. Прысл. да нязвычны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нязвычнасці, якое адчувае хто‑н. Навокал было нязвычна ціха і спакойна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пада́тлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падатлівага. Падатлівасць матэрыялаў. □ [Кароль:] — Не, брат Нязвычны, не раджу я табе быць такім, як я, рахманым і падатлівым: ні да чаго не прывядзе гэта падатлівасць. Трэба быць цвёрдым. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)