нядо́ўгі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нядо́ўгі |
нядо́ўгая |
нядо́ўгае |
нядо́ўгія |
| Р. |
нядо́ўгага |
нядо́ўгай нядо́ўгае |
нядо́ўгага |
нядо́ўгіх |
| Д. |
нядо́ўгаму |
нядо́ўгай |
нядо́ўгаму |
нядо́ўгім |
| В. |
нядо́ўгі (неадуш.) нядо́ўгага (адуш.) |
нядо́ўгую |
нядо́ўгае |
нядо́ўгія (неадуш.) нядо́ўгіх (адуш.) |
| Т. |
нядо́ўгім |
нядо́ўгай нядо́ўгаю |
нядо́ўгім |
нядо́ўгімі |
| М. |
нядо́ўгім |
нядо́ўгай |
нядо́ўгім |
нядо́ўгіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нядо́ўгі
1. недли́нный;
2. недо́лгий, непродолжи́тельный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нядо́ўгі, ‑ая, ‑ае.
1. Які цягнецца кароткі час; кароткачасовы. Пасля нядоўгай .. артылерыйскай падрыхтоўкі падраздзяленне чырвонаармейцаў пайшло ў атаку. Колас.
2. Даволі кароткі. Уздоўж паўднёвага вала, пад навіссю рабін, якія густа пунсавелі гронкамі ягад, нядоўгім радком стаялі клеткі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малано́шаны, -ая, -ае.
Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кароткачасо́вы, -ая, -ае.
Які працягваецца нядоўгі час.
К. дождж.
К. перапынак.
|| наз. кароткачасо́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недо́лгий нядо́ўгі; (непродолжительный) каро́ткі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нядоўгачасо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца нядоўгі час; кароткачасовы. Нядоўгачасовая сувязь. Нядоўгачасовы выезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыццяпі́с, ‑у, м.
Апісанне чыйго‑н. жыцця; біяграфія. Вася адным дыханнем выпаліў увесь свой нядоўгі жыццяпіс. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -ся́дзь; зак.
1. Сагнуўшы калені, апусціцца.
П. на кукішкі.
Аж прысеў ад нечаканасці.
2. Сесці (на нядоўгі час).
П. адпачыць.
|| незак. прыса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.) і прысяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. прысяда́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
невялі́кі, -ая, -ае.
1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).
Н. пакой.
Невялікая чародка качак.
Н. перапынак.
2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, змесце і пад.
Н. снег.
3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.
Невялікая пасада.
4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.
Н. знаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)