няві́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няві́нны няві́нная няві́ннае няві́нныя
Р. няві́ннага няві́ннай
няві́ннае
няві́ннага няві́нных
Д. няві́ннаму няві́ннай няві́ннаму няві́нным
В. няві́нны (неадуш.)
няві́ннага (адуш.)
няві́нную няві́ннае няві́нныя (неадуш.)
няві́нных (адуш.)
Т. няві́нным няві́ннай
няві́ннаю
няві́нным няві́ннымі
М. няві́нным няві́ннай няві́нным няві́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няві́нны, -ая, -ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны.

Нявіннае дзіця.

2. Наіўны, прастадушны.

Нявінныя словы.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны.

Нявіннае какецтва.

4. Цнатлівы.

5. Тое, што і невінаваты.

|| наз. няві́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няві́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны. Нявіннае дзіця. □ Калі Алесь узняў галаву і ўбачыў.. [сястрын] прыгожы нявінны тварык, які не кранулі яшчэ ні бяда, ні гора, ні клопаты і турботы, жыцця, у самога яго твар пакрысе пачаў праясняцца. Чарнышэвіч.

2. Наіўны, прастадушны. Прыкінуўся хлопчык Нявінным такім, Як быццам бабулькі Не бачыць зусім. Гілевіч. Сумныя яго [Антуся] вочы глядзелі на ўсё гэта яшчэ ўсё з нявінным непаразуменнем. Чорны.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны. Нявіннае жаночае какецтва.

4. Цнатлівы. Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

5. Тое, што і невінаваты. [Лабановіч:] — Праўда, Лапаткевічу і Гуліку баяцца няма чаго, бо яны нявінныя: іх подпісы не стаяць пад пратаколам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неви́нный

1. (невиновный) невінава́ты; (безвинный) бязві́нны;

неви́нные лю́ди невінава́тыя лю́дзі;

неви́нная же́ртва бязві́нная ахвя́ра;

2. (простодушный) няві́нны, бязві́нны; (наивный) наі́ўны;

неви́нный ребёнок наі́ўнае (няві́ннае) дзіця́;

неви́нная шу́тка бязві́нны жарт;

неви́нные и́гры няві́нныя гу́льні;

3. (девственный) няві́нны; (целомудренный) цнатлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)