няво́льнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
няво́льнік |
няво́льнікі |
| Р. |
няво́льніка |
няво́льнікаў |
| Д. |
няво́льніку |
няво́льнікам |
| В. |
няво́льніка |
няво́льнікаў |
| Т. |
няво́льнікам |
няво́льнікамі |
| М. |
няво́льніку |
няво́льніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няво́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Раб, зняволены.
2. перан., чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго-н.
Н. пачуццяў.
|| ж. няво́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. няво́льніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няво́льнік м.
1. нево́льник, раб;
2. перен. нево́льник, раб, пле́нник;
н. сваі́х пачу́ццяў — нево́льник (раб) свои́х чувств
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няво́льнік, ‑а, м.
1. Раб, прыгонны. [Музыкант] слухаў расказы аб [радзіме] ад свайго дзеда, некалі вывезенага сюды на караблі нявольнікаў. Лынькоў. Рукамі нявольнікаў насыпаны .. высокі вал, выкананы глыбокія азёры, канавы, напоўненыя вадою, якія абкружаюць палац Радзівіла. Бялевіч.
2. Зняволены. І раптам Ліда Сцяпанаўна зразумела: гоняць [арыштаваных] да супрацьтанкавага рова.. Яна аглянулася, ці няма якой магчымасці ўцячы, але немцы шчыльным ланцугом абкружылі групу нявольнікаў. Шчарбатаў.
3. перан.; чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго‑н. Нявольнік сваіх пачуццяў. □ Чалавек — не нявольнік прыроды, а яе гаспадар, правільней, старэйшы брат, які бязмежна яе любіць і якому яна аддае ўсё, што можа, са сваіх багаццяў. Клімковіч. Са светлай радасцю і з незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай паненкі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нявольнік, раб, палоннік, заложнік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
нево́льник няво́льнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няво́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да нявольнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясы́р, ‑а, м.
Уст. Нявольнік, палонны.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́нник
1. пало́нны, -ннага м.;
2. перен. няво́льнік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перакана́льны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і пераканаўчы. Нешматлікія, скупыя дэталі ствараюць пераканальны вобраз, у якім нявольнік уласнасці і чалавек жывуць побач. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)