нэ́ндзны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нэ́ндзны нэ́ндзная нэ́ндзнае нэ́ндзныя
Р. нэ́ндзнага нэ́ндзнай
нэ́ндзнае
нэ́ндзнага нэ́ндзных
Д. нэ́ндзнаму нэ́ндзнай нэ́ндзнаму нэ́ндзным
В. нэ́ндзны (неадуш.)
нэ́ндзнага (адуш.)
нэ́ндзную нэ́ндзнае нэ́ндзныя (неадуш.)
нэ́ндзных (адуш.)
Т. нэ́ндзным нэ́ндзнай
нэ́ндзнаю
нэ́ндзным нэ́ндзнымі
М. нэ́ндзным нэ́ндзнай нэ́ндзным нэ́ндзных

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нэ́ндзны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дрэнны, мізэрны. Нэндзны ўраджай. □ Бліжэй да вёскі на шараватых агародах раскінуўся нэндзны бульбоўнік. Бядуля.

2. Поўны нэндзы (у 3 знач.); нудны. Бадай што першы раз за ўвесь гэты нэндзны вечар шчыра ўсміхнуўся Барукоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нэ́ндза ’нуда; ныцік; пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ, Цых.), ’худы, знясілены чалавек’ (камян., Жыв. сл.), нэ́нджа ’пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ), нэ́нза ’нуда, ныцік, плакса’ (Сл. ПЗБ), нэ́нда ’нуда’ (Сл. ЦРБ), не́нза ’клопат, турботы’ (ТС), ст.-бел. нендза, надза, недза (1580 г.). Запазычана са ст.-польск. nędza ’беднасць; нядоля; бядняк’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78); магчыма, шматразовае запазычанне ў больш позні час і семантычны ўплыў з боку нуда́ (гл.). Сюды ж нэ́ндзны ’дробны’ (Сл. ПЗБ), нэ́нзны ’дрэнны, мізэрны’ (Крыў., Дзіс.) (польск. nędzny ’варты жалю, убогі, мізэрны’), нэ́нзлы ’пераборлівы’, нэндзлы ’плаксівы’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нэ́ндзіцца ’капрызіць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)