ныра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

Месяц зрэдку ныраў за воблакі.

4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ныра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ныра́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ныра́ю ныра́ем
2-я ас. ныра́еш ныра́еце
3-я ас. ныра́е ныра́юць
Прошлы час
м. ныра́ў ныра́лі
ж. ныра́ла
н. ныра́ла
Загадны лад
2-я ас. ныра́й ныра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ныра́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ныра́ць несов. ныря́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду. Вада была ласкавая і мяккая, як шоўк, і хлопчыкі з асалодай ныралі і плавалі. Бяганская. Качкі збіліся ў шэры гурт, ныраюць, пераклікаюцца адна з адной. Лупсякоў.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз. Дзед Антон стаяў ля сваёй хаты і бачыў, як.. [самалёты] з вышыні ныралі ўніз і сыпалі бомбы на варожыя войскі. М. Ткачоў. У небе бясконца ныраў уніз і зноў узмываў угору, заліваючы наваколле спевам, палявы жаўрук. Мыслівец.

3. перан. Разм. Хутка знікаць з вачэй, хаваючыся куды‑н. Шэсць чалавек ныраюць у лес і зараз жа знікаюць з вачэй. Колас. Ліхтар гасяць. Двое «шахцёраў» ныраюць у зеў падполля. Мікуліч. Коні сыходзяць з дарогі і разам з вазком ныраюць пад навіслыя галіны сосен і ялін. Лупсякоў. // Знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца. Па небе павольна плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі. Шамякін.

4. У боксе — ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondreti ’нырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭ ’вынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ныря́ть несов.

1. (в воду) ныра́ць, дава́ць нырца́;

2. в др. знач. ныра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць ныраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ныра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ныраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ныраць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нырну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да ныраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)