Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нара́ ’нара, дзірка ў зямлі ці інш.’ (Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ), таксама но́ра ’тс’ (Янк. 3.), нура́ ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), нора́ ’нара, глыбокая яміна з вадой’ (ТС), укр. нора, рус. нора, польск. nora, nura, чэш., славац. nora ’тс’; славен. nora ’яма, пячора’ лічаць запазычаннем (параўн. Копечны, Zákl. zásoba, 275), аднак наяўнасць адпаведных мікратапонімаў пярэчыць гэтаму (Бязлай, 2, 227). Відаць, лакальнае ўтварэнне па тыпу жара́ (гл. жа́рыць) ад прасл. *noríti, гл. тураўск. нора́ць, норня́ць ’даваць нырца’ (ТС), укр. пори́ти ’рыць норы’, параўн. польск. norzyć ’ныраць, заглыбляцца’, чэш. nořiti, славац. noriť, в.-луж. norić, славен. noríti, серб.-харв. но̀рити (з метатэзай ро̀нити), балг. дыял. но́рвам, макед. норка ’тс’, нарне ’рынуцца’; праблематычна суаднясенне з ныраць ’тс’, роднасным да літ. neriù, nė́rti, nė́riau, nãras ’нырнуць, уцячы ў нару’, лат. nìrt, nirstu ’ныраць’ і інш. (гл. Фасмер, 3, 82; Махэк₂, 401; Брукнер, 365–366, а таксама: РР, 1975, 1, 101–103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)