но́чвы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. но́чвы
Р. но́чваў
Д. но́чвам
В. но́чвы
Т. но́чвамі
М. но́чвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

но́чвы, -ваў ед. нет коры́то (для стирки)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́чвы, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і начоўкі. У халодных сенцах стаялі ночвы з памытымі агуркамі. Чорны. Мужчыны ўхадзіліся і цяпер мыліся ў ночвах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́чвы ’начоўкі’ (Яруш., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Кліх, Сл. ПЗБ, Маш., Янк. 1, ТС; палеск., З нар. сл.), сюды ж но́чаў ’вялікія начоўкі’ (петрык., З нар. сл.), укр. но́чви ’карыта мыць бялізну’, рус. но́чвы, но́чви ’начоўкі’, польск. niecki, niecka ’тс’, чэш. necky ’тс’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. njacki ’тс’, славен. nečve, nečkȇ ’тс’, серб.-харв. на̏ћве ’карыта для замешвання цеста’, макед. нокви ’тс’, балг. но́щви, нъ́щки ’тс’. Прасл. *nьktjy, род. скл. nьktjъve, звязваюць з грэч. νίζω ’мыю’, ст.-інд. nḗnēkti ’сцірае’, ст.-ірл. nigid ’мые’; мяркуецца, што першапачаткова значыла ’карыта для мыцця’, пазней ’карыта для замешвання цеста’ (Фасмер, 3, 86; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начва́ч ’пузан; абжора’ (Цых.; зэльв., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; карэл., Янк. 1). Відаць, ад ночвы ’начоўкі’: ’які мае жывот, як ночвы’ ці ’які з’ядае поўныя ночвы ежы’, суфіксацыя пад уплывам пузач, брухач і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярста́к, верстака. м.

Тое, што і варштат (у 1 знач.). Дзядзька.. прыладзіў каля зямлянкі нешта накшталт верстака, нарыхтаваў алешыны і пачаў рабіць ночвы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капа́нька ’карыта’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Паўн.-польск. kopań. ст.-польск. kopania, kopańkaночвы’, ’начынне, выдзеўбанае з дрэва’; н.-луж. kopankąночвы’, ’выдзеўбаныя паўкруглыя дошкі на вільчыку’, kopanki ’вільчык’, славен. kopanja ’карыта, ночвы’, серб.-харв. копанка, славон. копан > , чакаўск. kopanja, макед. копана, kupóńa, копан ’карыта’, ’шырокая, выдзеўбаная з дрэва пасудзіна’, балг. копиня, копанка, копань ’тс’. Прасл. корань. kopanja, корапъка < z kopati ’рыць, выдзёўбваць’, ’капаць’ (Слаўскі, 2, 452–453; Фасмер, 2, 317; БЕР, 2, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начоўкі, ночвы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

шугале́я, ‑і, ж.

Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капу́л, копул ’прылада, пры дапамозе якой выдзёўбваюць ночвы, цясла’ (мазыр., З нар. сл.). Да капыл, які ўтвораны ад капаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ыл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)