◎ Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр. носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск. дыял. nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш. nosal, славац. nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос©© аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2-3, 25).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́халь ’пра чалавека з вялікім носам’ (докш., Янк. Мат.), польск. дыял. nochal ’насаты чалавек; лыч’, славац. nochal ’насаты чалавек’. Да нос, з экспрэсіўнай замерай с на х, паводле Брукнера (366), «zwykłe zgrubienie», параўн. носаль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)