неўразуме́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. неўразуме́нне
Р. неўразуме́ння
Д. неўразуме́нню
В. неўразуме́нне
Т. неўразуме́ннем
М. неўразуме́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

неўразуме́нне ср. недоуме́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўразуме́нне, ‑я, н.

Разм. Здзіўленне, азадачанасць з прычыны неразумення чаго‑н., сумнення ў чым‑н. Янка ў сваю чаргу паціснуў плячамі і ў поўным неўразуменні прамовіў: — Дык што ж гэта значыць? Колас. Карызна паглядзеў на.. [Зеленюка] з глыбокім неўразуменнем. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўразуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вырашае неўразуменне. Неўразумелы стан. □ З усіх бакоў абкладвала зямлю глухая ноч, непагадзь, халадэча і цьмяная, неўразумелая трывога. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недоуме́ние ср. неўразуме́нне, -ння ср.; (изумление) здзіўле́нне, -ння ср.; (растерянность) збянтэ́жанасць, -ці ж., разгу́бленасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўразуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вырашае неўразуменне. Лялькевіч, злавіўшы яе [Сашы] неўразуменны позірк, растлумачыў: — Гэта той, .. каго хлопцы завуць Старым. Шамякін. Неўразуменнымі, спалоханымі вачыма ўтарапіўся .. [мой брат] у незнаёмых, .. што крычалі на розныя галасы нешта незразумелае, але яўна злоснае. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Мець у сваёй уласнасці, распараджацца кім‑, чым‑н. Уладаць крыніцамі сыравіны. □ [Чалавек:] — Не відаць ні табе, ні такім, як ты, беднякам дабра да таго часу, пакуль цар і багацеі ўсім будуць уладаць і ў сваіх руках уладу трымаць. Якімовіч.

2. Мець якія‑н. якасці, уласцівасці. [Старэйшая дзяўчына] ўладала тым хараством вобліку, калі не замінае нічога лішняга, нічога не дадасі і нічога не паправіш. Лужанін.

3. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела. [Салдат:] «І нага сапсавана, і правай рукой я, на ліха, бадай не ўладаю...» Дубоўка.

4. перан. Трымаць у сваёй уладзе; ахопліваць (пра пачуцці, думкі і пад.). Многа яшчэ дзён туляўся .. [Адам] паблізу свайго дома, але ні разу не зайшоў пабачыцца з бацькам: страх быць злоўленым уладаў ім бесперапынна. Чорны. Адзінае пачуццё ўладала Загорскім: неўразуменне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)