неўраджа́йны, -ая, -ае.
Які вызначаецца неўраджаем, звязаны з ім.
Н. год.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неўраджа́йны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
неўраджа́йны |
неўраджа́йная |
неўраджа́йнае |
неўраджа́йныя |
| Р. |
неўраджа́йнага |
неўраджа́йнай неўраджа́йнае |
неўраджа́йнага |
неўраджа́йных |
| Д. |
неўраджа́йнаму |
неўраджа́йнай |
неўраджа́йнаму |
неўраджа́йным |
| В. |
неўраджа́йны (неадуш.) неўраджа́йнага (адуш.) |
неўраджа́йную |
неўраджа́йнае |
неўраджа́йныя (неадуш.) неўраджа́йных (адуш.) |
| Т. |
неўраджа́йным |
неўраджа́йнай неўраджа́йнаю |
неўраджа́йным |
неўраджа́йнымі |
| М. |
неўраджа́йным |
неўраджа́йнай |
неўраджа́йным |
неўраджа́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
неўраджа́йны неурожа́йный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і неўрадлівы. Зямлі мала, зямля неўраджайная, голы пясок. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неурожа́йный неўраджа́йны; (неплодородный) неўрадлі́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галада́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́дны, -ая, -ае.
1. Які адчувае голад, ненакормлены.
Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).
2. Выкліканы голадам.
Галодная смерць.
3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.
На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а вясной г. (прыказка).
4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.
Г. заработак.
◊
На галодны жывот (разм.) — галодны, не пад’еўшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нерх ’лёгкая неўраджайная зямля’ (ТС), нерхова́ты ’неўраджайны, лёгкі (аб зямлі)’ (ТС). Няясна; магчыма, звязана з польск. дыял. nierzch ’нераст, ікра’, што адлюстроўвае знешняе падабенства, параўн.: «Земля — нерх, бі чэ́рві ее поточылі. Вона бі чорна, але непло́тна» (ТС), тады ўсё да нераст (гл.), якое можа мець значэнне ’ікра ў рыб, жаб’ і інш. У сувязі з апошнім параўн. укр. нерость, нерість ’усё зямное (акрамя вады), што не расце і што не створана штучна: зямля, каменні, металы, г. зн. наогул мінералы’ (Грынч., да рости ’расці’), што дапускае змяшэнне з нересть ’апладненне ў рыб, змей; сварка’ (там жа). Ва ўсякім разе здзіўляе поўная ідэнтычнасць слова з рэканструкцыяй прасл. *nerьchъ ⩽ nerĭs‑os ’нераст, ікра’ (Шустар-Шэўц, 13, 996), магчыма, першаснае значэнне грунтуецца на ўяўленні пра ікру земнаводных ці чарвякоў. Гл. няршы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гало́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.
2. у знач. наз. гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.
3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.
4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.
5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.
•••
На галодны зуб гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)