неўраджа́й, -ю, М -джа́і, мн. -джа́і, -яў, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай.

Н. жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўраджа́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. неўраджа́й неўраджа́і
Р. неўраджа́ю неўраджа́яў
Д. неўраджа́ю неўраджа́ям
В. неўраджа́й неўраджа́і
Т. неўраджа́ем неўраджа́ямі
М. неўраджа́і неўраджа́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

неўраджа́й, -джа́ю м. неурожа́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўраджа́й, ‑ю, М ‑джаі, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай; недарод. У мужыка неўраджай, а тут яшчэ пану дай. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўраджай, недарод, няўрод

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

недаро́д, -у, М -дзе, м.

Тое, што і неўраджай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неурожа́й неўраджа́й, -джа́ю м.; няўро́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Неўраджай. З даўніх гадоў ведаў .. [Азяўчыкаў]: жаўцее ўвосень жыта — пераканаўчая прыкмета недароду, а за ім усе беды селяніна. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Непале́так, нэполітоп ’неўраджай, няўрод’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, да палётай (гл.), аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́радзь ’неўраджай, неўрадлівы год, недарод’ (Сцяшк.; любан., Жыв. сл.; слаўг., Нар. сл.), нёродзь ’тс’ (ТС). Сюды ж нерадзь (nieradź) ’дробныя ягады; заморкі, няўдалая гародніна’ (Жд. 1; в.-дзв., Шатал., Арх. Фед., ТС), ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ (Сл. ПЗБ), ’машкара’ (свісл., карэл., Сл. ПЗБ), нэрадзь (нэраць) ’тс’ (зэльв., Сл. ПЗБ). З не і радзіць (гл.). Меркаванні пра запазычанне часткі пералічаных слоў са значэннем ’машкара’, ’што-небудзь дробнае, невялікага памеру, росту’ з літ. пегёсіа ’нікчэмнасць, нечысць (пра мух), ненасытны чалавек, пераборлівае ў ядзе парася’ (гл. Сл. ПЗБ) не пераконвае, паколькі значэнне ’машкара’ добра выводзіцца са значэння, ’нешта дробнае, малое, дрэннае’, што ў сваю чаргу з ’якое не ўрадзілася’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)