неціка́ва
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| неціка́ва |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
неціка́ва нареч.
1. неинтере́сно; незанима́тельно; нелюбопы́тно; см. неціка́вы 1;
2. разг. (не очень хорошо) нева́жно;
н. атрыма́лася — нева́жно получи́лось
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неціка́ва,
1. Прысл. да нецікавы.
2. у знач. безас. вык. Не з’яўляецца цікавым. — А я на тваім месцы не застаўся б тут, — заўважыў Лабановіч. [Садовіч:] — Чаму? — Ды так. — мне тут нецікава. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безынтере́сно нареч. неціка́ва;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неинтере́сно нареч. неціка́ва;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нерасчёт безл., в знач. сказ., разг. няма́ інтэ́расу, няма́ раху́бы; (неинтересно) неціка́ва;
заходи́ть мне к вам нерасчёт захо́дзіць мне да вас няма́ інтэ́расу (раху́бы), неціка́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Не́ўгалаў (неугылыу) ’не сваім голасам’ (Бяльк.), неўгблоў ’абыякава, нецікава’ (ТС). Да галава, параўн. народны выраз не браць у галаву ’не турбавацца, не клапаціцца’, аднак першае з адзначаных значэнняў застаецца нявытлумачаным (збліжэнне з галець, галёкаць ’крычаць’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Капацца, корпацца ў чым‑н., дастаючы што‑н. [Дзеці] калупаліся ў шчылінах скал, ловячы маленькіх рыбак. Маўр. Чухноўскі ўзяў запалку з парабка.., што ляжаў на стале, і стаў калупацца ёю ў люльцы. Пестрак. // перан. Корпацца ў чым‑н., важдацца з чым‑н. Хлапец.. пусціўся на святло і хутка ўбачыў, што шафёр нечага калупаецца ў маторы. Кулакоўскі. Камера лопнула, і.. [Міхась] доўга калупаўся з колам. Кавалёў.
2. перан. Займацца справай, якая патрабуе карпатлівай, працяглай працы; рабіць што‑н. няўмела і марудна. З самага ранку і да вечара калупаўся Мікіта ля хаты, каля стагоў і хлява. Галавач. // у чым. Залішне старанна аналізаваць, разбіраць што‑н. нязначнае, дробязнае. Нецікава было весці далей гутарку ў гэтым тоне і калупацца ў людскім брудзе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)