неслухмя́ны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
неслухмя́ны |
неслухмя́ная |
неслухмя́нае |
неслухмя́ныя |
| Р. |
неслухмя́нага |
неслухмя́най неслухмя́нае |
неслухмя́нага |
неслухмя́ных |
| Д. |
неслухмя́наму |
неслухмя́най |
неслухмя́наму |
неслухмя́ным |
| В. |
неслухмя́ны (неадуш.) неслухмя́нага (адуш.) |
неслухмя́ную |
неслухмя́нае |
неслухмя́ныя (неадуш.) неслухмя́ных (адуш.) |
| Т. |
неслухмя́ным |
неслухмя́най неслухмя́наю |
неслухмя́ным |
неслухмя́нымі |
| М. |
неслухмя́ным |
неслухмя́най |
неслухмя́ным |
неслухмя́ных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
неслухмя́ны, см. непаслухмя́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і непаслухмяны. Яўхім.. дужай рукой прыпыніў неслухмянага каня, весела паздароўкаўся. Мележ. Неслухмяныя ногі адводзілі ўбок. Арыядна смялей накіроўвала крок. Дубоўка. Я міжвольна схамянуўся. Неслухмяны чуб паправіў. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непослу́шный непаслухмя́ны, неслухмя́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр. вѣрутний, вирутний ’тс’, польск. wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг. вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р 1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упарты, непаслухмяны, неслухмяны, капрызны; наравісты, натурысты, натурлівы, убоісты, зацінлівы (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Сты́рыць ‘стаяць, прысутнічаць, дыжурыць’ (Варл.), ‘украсці’ (Яўс., Мат. Гом.), сту́рыць, сты́рыць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, сюды ж стыря́тысь ‘здохнуць, памерці (пра пчол)’ (драг., Жыв. св.). Параўн. рус. сты́рить ‘дражніць; украсці; спрачацца, сварыцца’, сты́ра ‘хто любіць спрачацца’, ‘сонная гультаяватая кабета’, укр. дыял. сти́ра ‘напасць; спакуснік’, а таксама каш. stořëc ‘хваліць, маніць, ашукваць’. Няясна; ненадзейныя параўнанні з ісл. styr ‘вайна’ (Шымк. Собр.), с.-н.-ням. stûr ‘неслухмяны, непакорлівы’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 789; ЕСУМ, 5, 416. Хутчэй за ўсё, звязана чаргаваннем з настырны (гл.). Борысь (SEK, 4, 364–365) мяркуе пра сувязь з *strčati, гл. стырчаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)