несклада́ны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
несклада́ны |
несклада́ная |
несклада́нае |
несклада́ныя |
| Р. |
несклада́нага |
несклада́най несклада́нае |
несклада́нага |
несклада́ных |
| Д. |
несклада́наму |
несклада́най |
несклада́наму |
несклада́ным |
| В. |
несклада́ны (неадуш.) несклада́нага (адуш.) |
несклада́ную |
несклада́нае |
несклада́ныя (неадуш.) несклада́ных (адуш.) |
| Т. |
несклада́ным |
несклада́най несклада́наю |
несклада́ным |
несклада́нымі |
| М. |
несклада́ным |
несклада́най |
несклада́ным |
несклада́ных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
несклада́ны несло́жный, нехи́трый, незате́йливый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
несклада́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Просты па сваёй прыродзе, будове, выкананню і пад. Нескладаны механізм.
2. Які не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння; няцяжкі. Нескладанае пытанне. □ Самая нескладаная аперацыя ў [панскай] Польшчы каштавала столькі, што можна было на гэтыя грошы купіць карову. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несло́жный несклада́ны; (простой) про́сты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
незате́йливый няхі́тры; немудраге́лісты; про́сты; (примитивный) прыміты́ўны; несклада́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
незамыслава́ты, ‑ая, ‑ае.
Просты, нескладаны. Незамыславаты чарцёж. Незамыславаты сюжэт п’есы. □ Лабановіч хадзіў па могілках, спыняўся над магіламі, дзе яшчэ можна было прачытаць незамыславатыя на[д]пісы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элемента́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).
Э. састаў рэчыва.
2. Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.
Элементарная фізіка.
Элементарныя веды.
3. перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.
Элементарныя пытанні правапісу.
Элементарныя правілы паводзін.
4. перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.
Элементарная схема.
|| наз. элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нехи́трый
1. (простодушный) няхі́тры; (открытый) адкры́ты; (простой) про́сты;
2. (несложный) разг. няхі́тры; несклада́ны; (немудрёный) немудраге́лісты; (простой) про́сты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.
Абходны м.
М. партызан.
2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.
Нескладаны м.
3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.
Асеннія манеўры.
4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.
|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).
М. паравоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
немудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Самы звычайны, просты; прымітыўны, нескладаны. Вясёлы ідзе сёння Антон у сталярню, дзе ў збітым з дошак будане стаяць іхнія немудрагелістыя варштаты. Пальчэўскі. Праз паўгода Арцём ужо спрытна кідаў пальцамі па гузіках інструмента.., выводзячы немудрагелістыя мелодыі полек і вальсаў. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)