несамаві́ты, -ая, -ае.

1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы.

Н. на выгляд.

2. Не зусім добры; дрэнны.

Несамавітая дарога.

|| наз. несамаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несамаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. несамаві́ты несамаві́тая несамаві́тае несамаві́тыя
Р. несамаві́тага несамаві́тай
несамаві́тае
несамаві́тага несамаві́тых
Д. несамаві́таму несамаві́тай несамаві́таму несамаві́тым
В. несамаві́ты (неадуш.)
несамаві́тага (адуш.)
несамаві́тую несамаві́тае несамаві́тыя (неадуш.)
несамаві́тых (адуш.)
Т. несамаві́тым несамаві́тай
несамаві́таю
несамаві́тым несамаві́тымі
М. несамаві́тым несамаві́тай несамаві́тым несамаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

несамаві́ты

1. неви́дный, невзра́чный, непригля́дный, некази́стый; непредстави́тельный;

н. з вы́гляду — неви́дный (невзра́чный, непригля́дный, некази́стый, непредстави́тельный) с ви́ду;

2. предосуди́тельный;

н. ўчы́нак — предосуди́тельный посту́пок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несамаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы. Між голых сцен, несамавітых, Такіх панурых, абабітых, Астаўся стол адзін. Колас. Хлопец.. нізкарослы, несамавіты на выгляд, а вытрымка ў яго такая, што кожны можа пазайздросціць. Кулакоўскі.

2. Не зусім добры; дрэнны. Несамавіты настрой. □ Часта прыходзілася спыняцца, таму што дарога была несамавітая: то грузлі ў балоце, то прабіваліся праз гушчары. Мележ. // Які не заслугоўвае пахвалы, адабрэння; непрыгожы. Несамавіты ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Несамавіты ’непрыгожы, няважны; нястрыманы’ (Гарэц.), ’несамастойны, непрыгожы; не маючы ўнутранай годнасці’ (Касп., Шат.), ’няякасны’ (Сл. ПЗБ), несамовіты ’неразумны, дурнаваты’ (ТС), nisamavity ’не зусім добры’ (Варл.), укр. несамови́тий ’раз’юшаны, сам не свой; у вышэйшай ступені моцны’, рус. пск. несамови́тый ’непрыгожы, нязграбны’, польск. niesamowity ’які мае зносіны з д’яблам; сам не свой’ (з укр., Варш. сл.). Утворана пры дапамозе адмоўя не ад менш ужывальнага самавіты (гл.); развіццё «адмоўнай» семантыкі звязана з канкрэтызацыяй зыходнага значэння, якое мае агульны (аморфны) характар, параўн. у Насовіча: самовитый ’настоящий, самый лучший’, у сваю чаргу «адмоўная» семантыка магла ўплываць на значэнне зыходнага слова, параўн. самовіты ’разумны’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нехлямя́жы, -ая, -ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).

|| наз. нехлямя́жасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няві́дны, -ая, -ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны.

2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

Нявідная дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некази́стый несамаві́ты; нява́жны; (некрасивый) непрыго́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.

Непрыгожы на выгляд; несамавіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невзра́чный несамаві́ты, непрыго́жы; нязгра́бны; (жалкий) мізэ́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)