не́раст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. не́раст
Р. не́расту
Д. не́расту
В. не́раст
Т. не́растам
М. не́расце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

не́раст, -у, М -сце, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і апладнення яе самцамі.

|| прым. не́раставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́раст, -ту м. не́рест, икромета́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́раст, ‑у, М ‑сце, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і апладнення яе самцамі. Нераст сазана адбываецца ў сажалках гадавальніка ў натуральных умовах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́раст ’нераставанне’ (Яруш., Сцяшк., Шат., Сл. ПЗБ, ТСБМ), тое ж не́рас, на́раст, но́раст, нэ́раст (Сл. ПЗБ; полац., З нар. сл., Касп.), не́раст ’час нераставання’ (Гарэц.), не́рэс, не́рэстнераст, нерасцілішча’ (ТС); сюды ж нерастава́ць, нарастава́ць ’адкладваць ікру’ (Шат., Сл. ПЗБ), нерэсці́цца ’тс’ (ТС), укр. не́ресть ’нераставанне’, рус. нерест, нерост, нерс, норост, нересть ’тс’, нереститься, не́рститься, норости́ться ’нераставаць’, польск. mrzost, mrzoszczyć się, каш. nėrx, н.-луж. nerek, в.-луж. ńerk, ст.-чэш. neřest, славац. neres(ť), славен. mrȇst, drȇst, mrestiti se, drȇstiti se, серб.-харв. мре̑ст, мре́стити се, балг. мреет, мре́стя се, мак. мрести се. Прасл. *nerstъ, nerstiti (), роднаснае літ. ner̃šti, лат. nḗrst ’адкладваць ікру’, з чаргаваннем галосных, літ. nar̃šas ’ікра’, лат. nársts ’нераставанне, спарванне’, што дае падставы для рэканструкцыі асновы *nors‑ (Зубаты, 1, 2, 108–109; Фасмер, 3, 65; Махэк, 396; Бязлай, 2, 200; Шустар-Шэўц, 13, 996). Гл. таксама Атрэмбскі, Slavia, 19. 74–75; Голамб, Палянскі, Slavia, 29, 528; Атрэмбскі, WSl, 10, 273–274. Варбат (ОЛА, 1975, 129–140) прапануе гіпотэзу аб роднасці балтаславянскага *ners‑ (< і.-е. ners‑, насуперак Міклашыч, 213; Буга, 2, 504, з *nerk‑), рус. не́ршиться ’нераставаць’ і но́рохтиться ’мець намер, жаданне да чаго-небудзь; спрабаваць, рабіць спробу што-небудзь зрабіць’. Гл. таксама Шаў, Slavia, 49, 208–214; SP (Brno) 25, 332–237; Лаўчутэ, Балтизмы, 146 («сумніцельны балтызм»). Паводле Бязлая (2, 200), семантыка слоў з асновай *ners‑, *nors‑ у славянскіх мовах служыць для абазначэння апладнення ў рыб, жаб і птушак; у гэтай сувязі выклікае цікавасць значэнне тур. не́рэс ’гон’: Грыб у ве́рэс, заец на нерэ́с (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уло́вісты, -ая, -ае (спец.).

Які дае добры ўлоў.

Уловістае месца.

У. нераст.

|| наз. уло́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднерастава́ць, ‑туе; зак.

Скончыць нераст. Акунь ужо аднераставаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́рест м., биол. не́раст, -ту м.; нерастава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́муль, ‑я; Р мн. ‑яў; м.

Марская рыба сямейства ласосяў (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая па нераст выплывае ў рэкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

икромета́ние ср. и икромёт м. не́раст, -ту м., нерастава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)