не́раб

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́раб не́рабы
Р. не́раба не́рабаў
Д. не́рабу не́рабам
В. не́раба не́рабаў
Т. не́рабам не́рабамі
М. не́рабе не́рабах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Не́раб ’гультай, лодар’ (Сцяшк.). З не і рабіць (гл.) пры дапамозе т. зв. нулявой суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)