непрыгля́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
непрыгля́дны |
непрыгля́дная |
непрыгля́днае |
непрыгля́дныя |
| Р. |
непрыгля́днага |
непрыгля́днай непрыгля́днае |
непрыгля́днага |
непрыгля́дных |
| Д. |
непрыгля́днаму |
непрыгля́днай |
непрыгля́днаму |
непрыгля́дным |
| В. |
непрыгля́дны (неадуш.) непрыгля́днага (адуш.) |
непрыгля́дную |
непрыгля́днае |
непрыгля́дныя (неадуш.) непрыгля́дных (адуш.) |
| Т. |
непрыгля́дным |
непрыгля́днай непрыгля́днаю |
непрыгля́дным |
непрыгля́днымі |
| М. |
непрыгля́дным |
непрыгля́днай |
непрыгля́дным |
непрыгля́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
непрыгля́дны непригля́дный, невзра́чный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыгля́дны, ‑ая, ‑ае.
Непрывабны з выгляду; несамавіты. Непрыглядны чалавек. Непрыглядны малюнак. // перан. Дрэнны, якому нельга пазайздросціць. Фатаграфіі рабочага дня і назіранні за выкарыстаннем абсталявання па цэхах далі непрыглядную карціну. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалу́жны, -ая, -ае (разм.).
1. гл. недалуга.
2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны.
|| наз. недалу́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непригля́дный непрыгля́дны; непрыва́бны; (некрасивый) непрыго́жы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зану́длівы, ‑ая, ‑ае.
Пагард.
1. Слабы, заняпалы, непрыглядны. Занудлівы чалавек.
2. Дакучлівы, шкадлівы. Хацелася кінуць млын, Адэлю, дачку і гэтага занудлівага пана, які надакучаў павучаннямі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зляб ’непрыглядны, мізэрны чалавек’, злябоўка ’непрыглядная жанчына’ (бялын., Яўс.), злеб ’сноб’ (Касп., значэнне недакладнае; прыклад: «зьлеб ты пракляты, што мучыш?»). З лат. žlēba ’непрыглядны чалавек’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 111). Лат. ž змянілася на зʼ. Параўн. яшчэ жлоб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Непазо́рны (непазо́рный) ’непрыглядны, непрывабны’ (Яруш.). Гл. пазо́рны (позо́рный) ’прыгожы на выгляд’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нехупа́вы ’непрыглядны, несамавіты’ (жлоб., Жыв. сл.), ’нясмелы, сарамяжлівы’ (Мат. Гом.). Гл. хупивы.⇉(
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Негалю́зны ’несамавіты, плюгавы’ (барыс., Шн. 2), ’няўклюдны’ (Янк. 1), негілюзны ’непрыглядны’ (Ян.). Магчыма, да літ. negaluoti ’недамагаць, хварэць, быць нездаровым’; дзеепрыметнік, аналагічны да негадзявы, негадзяшчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)