непрывы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непрывы́чны непрывы́чная непрывы́чнае непрывы́чныя
Р. непрывы́чнага непрывы́чнай
непрывы́чнае
непрывы́чнага непрывы́чных
Д. непрывы́чнаму непрывы́чнай непрывы́чнаму непрывы́чным
В. непрывы́чны (неадуш.)
непрывы́чнага (адуш.)
непрывы́чную непрывы́чнае непрывы́чныя (неадуш.)
непрывы́чных (адуш.)
Т. непрывы́чным непрывы́чнай
непрывы́чнаю
непрывы́чным непрывы́чнымі
М. непрывы́чным непрывы́чнай непрывы́чным непрывы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непрывы́чны непривы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрывы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго‑н. Здзіўлены і моцна ўражаны Пракоп нясмела сеў за стол у гэтай непрывычнай для сябе абстаноўцы. Колас. У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. Васілёнак.

2. Які не мае прывычкі, звычкі да чаго‑н. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непривы́чный непрывы́чны, нязвы́клы; (необычный) нязвы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрызвыча́ены, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які не мае звычкі да чаго‑н.; непрывычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незвыча́йны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

Незвычайная прыгажосць.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

Н. дзень.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязвы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца незнаёмым, новым для каго‑н., не ўвайшоў у звычку; непрывычны. І раптам, з самага прыходу, Марыля заўважыла ў траве каля кустоў.. нязвычную расліну. Дубоўка. Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрывы́чна,

1. Прысл. да непрывычны (у 1 знач.). Твар.. [Раманенкі] быў бледны, і ніжняя губа непрывычна дрыжала. Шамякін.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці непрывычнага, якое адчувае хто‑н. Непрывычна ёй на новым месцы. Воку непрывычна ў цемры. □ Як непрывычна было зноў ступаць па зямлі, па мяккім снезе, — нібы ішоў .. [Бярозка] па даўняй, знаёмай дарозе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўвайшоў у прывычку, не стаў прывычкай. Ліда паздароўкалася з настаўнікамі і ветліва запрасіла іх у хату. Яна была і задаволена і трох[і] саромелася яшчэ нязвыклай для яе ролі гаспадыні. Колас. // Непрывычны, незнаёмы. Ляцець належала ноччу. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Новікаў.

2. Які не звыкся з чым‑н., не набыў прывычкі рабіць што‑н. Коні палахліва стрыглі вушамі, касавурыліся назад і, нязвыклыя да гэткай дзіўнай работы — скародзіць дарогу, — бязладна торгалі пастронкамі. М. Ткачоў.

3. Не такі, як заўсёды. Клара глянула на.. [Васіля] нязвыклым позіркам шэрых вачэй і адразу ж прыкрыла іх доўгімі вейкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем. Дадзіёмаў. // Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. // Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем. Каршукоў.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход. Шахавец.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)