непаслушэ́нства, -а, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго-н.

Пакараць за н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаслушэ́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. непаслушэ́нства
Р. непаслушэ́нства
Д. непаслушэ́нству
В. непаслушэ́нства
Т. непаслушэ́нствам
М. непаслушэ́нстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непаслушэ́нства ср. непослуша́ние; неповинове́ние; неподчине́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаслушэ́нства, ‑а, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго‑н. Непаслушэнства дзяцей. □ Непаслушэнства ўнука, а тым больш заступніцтва за яго чужога чалавека, зусім раззлавалі гаспадыню. Пальчэўскі. // Адмаўленне падпарадкавацца каму‑н. Клямт адчуваў, як сярод.. [салдат] пашыраецца дух непаслушэнства і абыякавасці да начальства. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ослуша́ние непаслушэ́нства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаслухмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць непаслухмянага; непаслушэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неслухмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць неслухмянага; непаслушэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неслухмя́нства, ‑а, н.

Тое, што і непаслушэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрасі́ць, -прашу́, -про́сіш, -про́сіць; -про́шаны; зак., каго і без дап.

Папрасіць каго-н. прабачыць за правіннасць, непаслушэнства і пад.

|| незак. перапро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапро́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неповинове́ние ср. (неподчинение) непадпара́дкаванне, -ння ср. (каму); (непокорность) непако́рнасць, -ці ж. (каму); (непослушание) непаслушэ́нства, -ва ср.;

неповинове́ние властя́м непадпара́дкаванне (непако́рнасць) ула́дам;

оказа́ть неповинове́ние вы́казаць непаслушэ́нства (непако́рнасць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)