непазнава́льны, -ая, -ае.

1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць.

Непазнавальная вёска.

2. Недаступны пазнанню.

У свеце няма нічога непазнавальнага.

|| наз. непазнава́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непазнава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непазнава́льны непазнава́льная непазнава́льнае непазнава́льныя
Р. непазнава́льнага непазнава́льнай
непазнава́льнае
непазнава́льнага непазнава́льных
Д. непазнава́льнаму непазнава́льнай непазнава́льнаму непазнава́льным
В. непазнава́льны (неадуш.)
непазнава́льнага (адуш.)
непазнава́льную непазнава́льнае непазнава́льныя (неадуш.)
непазнава́льных (адуш.)
Т. непазнава́льным непазнава́льнай
непазнава́льнаю
непазнава́льным непазнава́льнымі
М. непазнава́льным непазнава́льнай непазнава́льным непазнава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непазнава́льны

1. неузнава́емый;

2. филос. непознава́емый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непазнава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць. Цяжка было паверыць, што гора можа за суткі зрабіць чалавека непазнавальным. Ваданосаў. Міне некалькі дзесяткаў гадоў, і пустыні стануць непазнавальнымі. Гавеман.

2. Недаступны пазнанню. У свеце няма нічога непазнавальнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неузнава́емый непазнава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непознава́емый непазнава́льны; недасту́пны пазна́нню.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)