непадо́бны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
непадо́бны |
непадо́бная |
непадо́бнае |
непадо́бныя |
| Р. |
непадо́бнага |
непадо́бнай непадо́бнае |
непадо́бнага |
непадо́бных |
| Д. |
непадо́бнаму |
непадо́бнай |
непадо́бнаму |
непадо́бным |
| В. |
непадо́бны (неадуш.) непадо́бнага (адуш.) |
непадо́бную |
непадо́бнае |
непадо́бныя (неадуш.) непадо́бных (адуш.) |
| Т. |
непадо́бным |
непадо́бнай непадо́бнаю |
непадо́бным |
непадо́бнымі |
| М. |
непадо́бным |
непадо́бнай |
непадо́бным |
непадо́бных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
непадо́бны (да каго, чаго, на каго, што і без дап.) непохо́жий (на кого, что и без доп.); несхо́жий, несхо́дный (с кем, чем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непадо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. на каго-што, да каго-чаго і без дап. Які не мае падабенства з кім‑, чым‑н. Шабуня ляжаў на траве, непадобны на сябе. Мележ. [Салдаты] зусім былі непадобны на тых, якія займалі калісьці .. станцыю. Лынькоў.
2. Абл. Заганны, нядобры. [Аўгіня:] — Цяжка мне стала, Мартын, жыць з чалавекам, які пачаў займацца непадобнымі справамі, тапіць людзей, наводзіць паліцыю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непохо́жий непадо́бны (да каго, чаго, на каго, што).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арыгіна́льны, -ая, -ае.
1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.
А. рукапіс.
2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.
Арыгінальнае рашэнне задачы.
3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.
Арыгінальныя паводзіны.
Арыгінальна (прысл.) апранацца.
|| наз. арыгіна́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́зны, -ая, -ае.
1. мн. Неаднолькавы, непадобны чым-н.
Розныя погляды.
Яны розныя людзі.
2. мн. Не адзін і той жа, іншы.
Дабіраліся рознымі шляхамі.
3. Разнастайны.
Розныя віды зброі.
Розныя дробязі.
Сабраліся самыя розныя людзі.
|| наз. ро́знасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Р. поглядаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́гала, прысл.
1. Не пакінуўшы валасоў. Галава была пастрыжана нагала, і без шапкі .. [Сева] стаў непадобны на сябе, ранейшага. Карпаў.
2. Выняўшы з ножнаў (пра шаблю, цясак). Трымаць шашкі нагала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыгіна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.
Зверыць з арыгіналам.
Чытаць у арыгінале.
А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).
2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).
Ён вялікі а.
|| ж. арыгіна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыгіна́л, ‑а, м.
1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, спісвання і пад.; проціл. копія, спіс. Арыгінал карціны, рукапісу. // Тэкст, які перакладаецца на іншую мову. Блізкасць перакладу да арыгінала. Чытаць у арыгінале. // Спец. Рукапіс, з якога робіцца набор. Вычытаць арыгінал.
2. Непадобны да іншых (пра чалавека); дзівак.
[Ад лац. originalis — першапачатковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несхо́дный
1. (непохожий) непадо́бны (на каго, на што, да каго, да чаго); (различный) ро́зны; (неодинаковый) неадно́лькавы;
2. (о цене) разг. нясхо́дны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)