непадзе́льны, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі.

Непадзельныя словазлучэнні.

2. Які не падлягае падзелу, знаходзіцца ў агульным валоданні.

Н. фонд.

3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны.

Непадзельная ўлада.

4. У матэматыцы: які не дзеліцца без астачы.

Н. лік.

|| наз. непадзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непадзе́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. непадзе́льны непадзе́льная непадзе́льнае непадзе́льныя
Р. непадзе́льнага непадзе́льнай
непадзе́льнае
непадзе́льнага непадзе́льных
Д. непадзе́льнаму непадзе́льнай непадзе́льнаму непадзе́льным
В. непадзе́льны (неадуш.)
непадзе́льнага (адуш.)
непадзе́льную непадзе́льнае непадзе́льныя (неадуш.)
непадзе́льных (адуш.)
Т. непадзе́льным непадзе́льнай
непадзе́льнаю
непадзе́льным непадзе́льнымі
М. непадзе́льным непадзе́льнай непадзе́льным непадзе́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непадзе́льны

прыметнік, адносны

1. (не поддающийся делению) недели́мый;

~ныя часці́цы матэ́рыі — недели́мые части́цы мате́рии;

~ныя лі́кімат. недели́мые чи́сла;

2. (не подлежащий разделу) недели́мый, нераздели́мый, неразде́льный;

~ная маёмасць — недели́мое (нераздели́мое) иму́щество;

3. (полностью принадлежащий кому-л.) безразде́льный;

~ная ўла́да — безразде́льная власть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непадзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі. Непадзельная часцінка матэрыі. Непадзельныя словазлучэнні.

2. Які не падлягае падзелу; які знаходзіцца ў агульным валоданні. Непадзельная маёмасць. Непадзельны фонд калгаса. // Які складае адзінае цэлае з кім‑, чым‑н. — Зразумей, для Косці яго работа — яго жыццё, — усхвалявана сказала Вера. — Гэтыя паняцці для яго непадзельныя. Шыцік.

3. Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны. Непадзельнае панаванне. Непадзельная ўлада.

4. У матэматыцы — які не дзеліцца без астачы. Непадзельны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безразде́льный непадзе́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нераздели́мый непадзе́льны, нераздзе́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неразде́льный непадзе́льны, нераздзе́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неразложи́мый нерасклада́льны; непадзе́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нераздзе́льны, -ая, -ае.

Тое, што і непадзельны (у 2 і 3 знач.).

|| наз. нераздзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)