◎ Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́сыць ’ненаеднасць, прагнасць’ (Сцяшк., Юрч.), ’прагны (пра чалавека)’ (Шат.). Да сы́ты, параўн. ненае́да, ненае́жа ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)