не́марасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. не́марасць не́марасці
Р. не́марасці не́марасцяў
не́марасцей
Д. не́марасці не́марасцям
В. не́марасць не́марасці
Т. не́марасцю не́марасцямі
М. не́марасці не́марасцях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Не́марасць ’псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-небудзь, зайздрасцю і інш.’ (навагр., Жыв. сл.), ’прыгнечаны стан духу’ (Некр.), ’бязрадаснае адчуванне’ (Гарэц., Др.), ’роспач, цяжкае становішча; слабасць’ (Сл. ПЗБ). Лічыцца запазычаннем з літ. nẽrimastis ’турботы’, пры гэтым адбылася перастаноўка складоў і адаптацыя да фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184), параўн. там жа форму без метатэзы — воран. не́рымасць ’тс’, што суадносіцца з іншым балтызмам ры́мсціць ’цярпець, вытрымліваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 70). Сюды ж не́марасціцца ’нездаровіцца’ (лід., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́маразь, не́морозь ’дрыжыкі, жах’ (ТС). Хутчэй за ўсё з не́марасць (гл.) з ад’ідэацыяй да мароз, параўн. фразеалагізм аж мароз па скуры (пайшоў) ’вельмі страшна, жахліва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мыря ’жах, немарасць, страх’ (Бяльк.), што адпавядала б літаратурнай форме *межара. Па форме і семантыцы збліжаецца з межарасць (гл.), варыянт межарась; здзіўляе падабенства са славен. nemȃrje ’неасцярожнасць, няўвага’, пешага ’магчыма’ і асабліва kakor nemaräst ’нешта гнюснае’ (параўн. uroki in vsa taka nemarast), якое Бязлай (2, 219) лічыць роднасным да прасл. *тага, гл. жара ’прывід, страшыдла, здань; нешта брыдкае’, што ставіць пад сумненне балтыйскую этымалогію бел. межарасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)