*Немаве́сць, немове́сць ’немаведама’ (ТС), нэмові́сты ’тс’ (пін., Нар. лекс.). Параўн. у спалучэнні нема́ ве́сці ’тс’ (ТС), да весць ’паведамленне, слых, чутка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Немазна́ць ’немаведама’: Немазнаць што там робяць (Ян.). Хутчэй за ўсё ў выніку субстытуцыі (падмены) другога элемента ў спалучэнні немавесць дзеясловам знаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)