нелюдзі́м, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Нелюдзімы чалавек.
2. мн. Вылюдкі, ворагі, звяры.
|| ж. нелюдзі́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нелюдзі́м
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
нелюдзі́м |
нелюдзі́мы |
| Р. |
нелюдзі́ма |
нелюдзі́маў |
| Д. |
нелюдзі́му |
нелюдзі́мам |
| В. |
нелюдзі́ма |
нелюдзі́маў |
| Т. |
нелюдзі́мам |
нелюдзі́мамі |
| М. |
нелюдзі́ме |
нелюдзі́мах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нелюдзі́м, ‑а, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Паходня:] — Грыняк — чысцейшай душы чалавек, хоць і здаецца нелюдзімам. Хадкевіч.
2. пераважна мн. (нелюдзі́мы, ‑аў). Вылюдкі, звяры; ворагі. Хай дзесьці точаць зубы нелюдзімы На мірны свет пагрозаю вайны, Вітай, народ вялікае Радзімы, Дзень міру, дружбы, працы і вясны! Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелюдзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Жан. да нелюдзім (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелюди́м нелюдзі́м, -ма м., не́людзень, -дня м.; (дикий, застенчивый человек) дзіклі́вы, -вага м.; (угрюмый) сугне́й, -не́я м.; мармо́ль, -ля м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бірук ’воўк’ (Інстр. II, Нас.). Рус. бирю́к. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат. büri, ст.-цюрк. böri, казах. börü і г. д.); першакрыніца — іран. мовы. Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 168; Шанскі, 1, Б, 123 (там і іншая літ-pa і некаторыя новыя меркаванні). Пераносна ’сугней, нелюдзім’ (Касп.), ’злодзей’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́людзь ’нелюдзім’ (слаўг., Нар. словатв.; Яўс., Сл. ПЗБ), ’вылюдак, ідыёт’ (Юрч.), ’нечалавек’ (Сцяц.), ’непадобны да людзей’ (ТС), сюды ж не́люддзя, не́улюддзя, нелюдзяддзё ’тс’ (слаўг., Нар. словатв.). Назоўнікі, утвораныя ад нелю́дзкі ’дрэнны’ (Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, дзіклівы’ (ТС), ’няўжыўчывы; неспагадлівы; нетутэйшы, неўласцівы тутэйшым людзям’ (Нас.), нелюдзячы ’нягодны; непрыгожы; слабы, хворы’ (Ян.) і пад. Гл. людзкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўлю́дны, неулидны ’нелюдзімы’ (Ян.), няўлюадзе (неў‑ людзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш. nevlldny ’няветлы’, славен. nevljuden ’тс’, серб.-харв. пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв. улудан ’ветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)