не́кого мест. няма́ каго́, не́кага; см. не́кто.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́кага мест. неопр. не́кого; см. не́хта

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няма́ ’няма, рус. нет’ (Нас., Мал., Гарэц., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нема́ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ, Ян.), німа́ ’тс’ (Яруш., Касп., Кліх, Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нима, нема (XVI ст., Карскі 2-3, 77), укр. нема(е), польск. nie ma, чэш. дыял. nima, славац. néma, níma, в.-луж. nima, серб.-харв. нема, макед. нема, балг. ня́ма. Форма 3 ас. адз. л. ад *ne (адмоўе) і *jьměti (гл. мець); сцяжэнне адбылося самастойна ў асобных славянскіх мовах, параўн. ст.-слав. не имамь (інф. не имѣти), балг. нямам, серб.-харв. не̑мāм (не́мати), славен. nímam, némam (nímati) і пад., гл. Карскі 2-3, 77; Дурыданаў, Зб. Мірчаву, 1979, 156; таксама як і страта прэдыкатыўнасці, параўн. бел. дыял. нема семяно́ (Карскі 2-3, 369). Няма падстаў насуперак Кюнэ (Poln., 81) разглядаць бел. няма як паланізм, параўн. несцягнутую дзеяслоўную форму ў немаека ’няма, нямашака’ (ТС), нымайка ’тс’ (Сл. Брэс.). Пра адносную старажытнасць бел. няма сведчаць спалучэнні тыпу няма‑дзе, няма‑калі, няма‑каго (Гарэц.), што адпавядаюць рус. негде, некогда, некого і пад. (Карскі 2-3, 451), параўн. таксама спецыфічную паралель балг. дыял. не ми е ко́ли ’мне няма калі, няма часу’, серб.-харв. дыял. немая ко̏ље ’тс’ (БЕ, 1978, 6, 525).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)