незнаёмец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек.

Таямнічы н.

|| ж. незнаёмка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незнаё́мец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. незнаё́мец незнаё́мцы
Р. незнаё́мца незнаё́мцаў
Д. незнаё́мцу незнаё́мцам
В. незнаё́мца незнаё́мцаў
Т. незнаё́мцам незнаё́мцамі
М. незнаё́мцу незнаё́мцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

незнаёмец, -мца м. незнако́мец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незнаёмец, ‑мца, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек. Паціху прабіраючыся наперад, Алесь не зводзіў вачэй з незнаёмца. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незнако́мец незнаёмы, -мага м., незнаёмец, -мца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незнаёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Жан. да незнаёмец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад натрэніраваць.

2. у знач. прым. Які атрымаў добрую трэніроўку; вопытны, умелы. Натрэніраваны спартсмен. □ Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. валокся, ‑лаклася, ‑лаклося; заг. валачыся; незак.

1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі. Чорны. З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары. Сабаленка.

2. Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк. Лужанін. Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец. Лупсякоў. За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Рабіць лёгкія рухі чым‑н. (звычайна галавой). Незнаёмец, трохі збянтэжаны, стаяў, шырока расставіўшы ногі, у баку ад дзвярэй і, усміхаючыся, хітаў, хітаў галавою. Сачанка. / Пра жывёл. Конь спацелы натужна Галавою хітае... Век загонамі кружым — І не знаем вяртання. Зуёнак. Сядзіць касы на лініі і вушкамі хітае. Масарэнка.

2. што. Ківаючы, рабіць хісткім, расхістваць. [Андрэй і Лаўрэн] браліся за корч, выварочвалі яго з кучы, хіталі туды-сюды, правяраючы, ці не чапляецца за што, разгушквалі і кідалі за плот. Кудравец.

3. каго. Калыхаць, гушкаць (дзіця). [Пелюхава жонка] павярнулася, падалася.., хітаючы дзіця на тоўстых руках, у суседнюю бакоўку. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадо́к, хадака, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой. І здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадакоў. Якімовіч. // Асоба, якая паводле службовага або спартыўнага абавязку павінна многа хадзіць. Першы ішоў ляснік. За ім лёгкім крокам натрэніраванага хадака нячутна ступаў незнаёмец. Паўлаў. — Э, гэта недалёка! — быццам узрадаваўся стары. — Добры хадок да ночы дайшоў бы. Шамякін. // Разм. Той, хто пастаянна ходзіць па якіх‑н. справах. «Вось табе і хадок па судах», — успомніўшы тое, што сёння днём чуў пра Асмалоўскага, падумаў Сяргей з цеплынёй у душы. Сіўцоў.

2. Выбарная асоба, пасланая куды‑н. з даручэннем, хадайніцтвам. Вы ведаеце здарэнні, калі цар задавольвае просьбы. [Лабановіч:] — Але ці ведаеце вы такія здарэнні, калі цары высылалі хадакоў ад сялян у Сібір? А такія здарэнні былі. Колас. — Мяне сяляне паслалі да Леніна хадаком, з наказам, каб бальшавікі бралі ўладу. Гурскі.

•••

Не хадок куды — пра таго, хто больш не пойдзе, не хоча хадзіць. — Не, Ёсіп, з табою больш, я не хадок. Іду ў калгас угнаенні вазіць, — з нейкай асабліва вясёлай незалежнасцю паведаміў Макар. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)