недружалю́бны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
недружалю́бны |
недружалю́бная |
недружалю́бнае |
недружалю́бныя |
| Р. |
недружалю́бнага |
недружалю́бнай недружалю́бнае |
недружалю́бнага |
недружалю́бных |
| Д. |
недружалю́бнаму |
недружалю́бнай |
недружалю́бнаму |
недружалю́бным |
| В. |
недружалю́бны (неадуш.) недружалю́бнага (адуш.) |
недружалю́бную |
недружалю́бнае |
недружалю́бныя (неадуш.) недружалю́бных (адуш.) |
| Т. |
недружалю́бным |
недружалю́бнай недружалю́бнаю |
недружалю́бным |
недружалю́бнымі |
| М. |
недружалю́бным |
недружалю́бнай |
недружалю́бным |
недружалю́бных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
недружалю́бны недружелю́бный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недружалю́бны, ‑ая, ‑ае.
Які непрыязна, непрыхільна ставіцца да каго‑н. Хацелася крыкнуць! «Ноч — мачыха недружалюбная!» Пестрак. // Які выяўляе недружалюбнасць, непрыязнасць. Недружалюбны тон голасу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недру́жеский недружалю́бны; (неприязненный) непрыя́зны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недру́жественный недружалю́бны; (неприязненный) непрыя́зны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недружелю́бный недружалю́бны, непрыя́зны; (враждебный) варо́жы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыхі́льны, -ая, -ае.
1. Непрыязна настроены; недружалюбны.
Непрыхільныя адносіны.
2. Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне.
Н. водзыў.
|| наз. непрыхі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наця́гнуты, -ая, -ае.
1. гл. нацягнуць.
2. перан. Які знаходзіцца ў стане напружання.
Нацягнутыя нервы.
3. перан. Пазбаўлены натуральнасці, недружалюбны.
Нацягнутыя адносіны.
|| наз. наця́гнутасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нацягнуць.
2. перан.; у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане напружання. Нацягнутыя нервы не абяцалі нічога добрага. Гартны. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружанае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч.
3. перан.; у знач. прым. Пазбаўлены натуральнасці. Нацягнуты смех. Нацягнутыя паводзіны. // Недружалюбны. Нацягнутыя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касы́, -а́я, -о́е і ко́сы, -ая, -ае.
1. Размешчаны, накіраваны пад вуглом да гарызантальнай паверхні, не адвесны.
К. прамень.
К. почырк.
2. Скрыўлены, несіметрычны.
Касая рама.
Касыя дзверы.
3. Касавокі.
Касая дзяўчына.
4. Размешчаны не пасярэдзіне, а збоку.
К. каўнер.
Касая засцежка.
5. перан. Недружалюбны, падазроны (пра позірк, погляд).
Касыя позіркі.
Коса (прысл.) глядзець на каго-н.
○
Касы вугал — вугал, які большы або меншы за прамы.
Касы парус (спец.) — трохвугольны парус.
◊
Касы сажань у плячах (разм.) — шыракаплечы, магутнага складу (пра чалавека).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)