недаро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак.

2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту.

Дзяўчынка-н. Бярозкі-недаросткі.

3. перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці.

Палітычныя недаросткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаро́стак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. недаро́стак недаро́сткі
Р. недаро́стка недаро́сткаў
Д. недаро́стку недаро́сткам
В. недаро́стак недаро́сткі
Т. недаро́сткам недаро́сткамі
М. недаро́стку недаро́стках

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаро́стак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. недаро́стак недаро́сткі
Р. недаро́стка недаро́сткаў
Д. недаро́стку недаро́сткам
В. недаро́стка недаро́сткаў
Т. недаро́сткам недаро́сткамі
М. недаро́стку недаро́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаро́стак, -тка м., разг.

1. (недостаточно выросший) недоро́сток;

2. (умственно недозрелый подросток) не́доросль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаро́стак, ‑тка, м.

1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак. Сталыя мужчыны прыносілі з дому сала, курыныя яйкі і гарэлку, падшывальцы і недаросткі, якіх не бралі старэйшыя ў свой гурт, рабавалі качыныя і гусіныя гнёзды. Асіпенка.

2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту. Як паехаў [унук] худым ды бледным недаросткам, такім і [назад] з’явіўся. Ракітны. Дзе-нідзе сустракаюцца бярозкі і асіны, нізенькія, прыгнечаныя сасонкі-недаросткі. В. Вольскі.

3. перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці. Літаратурныя недаросткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́доросль недаро́стак, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоро́сток прост. недаро́стак, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

круглатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З круглым тварам. Следам за бацькам ішоў Адам, здаровы хлапчук-недаростак, каржакаваты і круглатвары. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пубзды́рнедаростак’ (слонім., Жыв. НС). Ад пуп з азванчэннем зычнага перад экспрэсіўным суфіксальным комплексам ‑здыр, параўн. бабздыр (ад баба), адносна паходжання суфікса гл. пуздыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́злік1 ’невялікага росту, слабы чалавек’ (Касп., Бяльк.), ’недаростак’ (Нар. сл.), ’каравы, мізэрны’ (Гарэц.). Гл. карузлы1. Дэмінутыўны суфікс ‑ік падкрэслівае пеяратыўнае значэнне.

Кару́злік2 ’неахайны, брудны’. Гл. карузлы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)