недагле́дзець, -ле́джу, -ле́дзіш, -ле́дзіць; -ле́джаны; зак., каго-што і без дап.

1. Праявіць недастаткова ўвагі пры наглядзе за кім-, чым-н., не ўберагчы ад каго-, чаго-н.

Н. дзіця.

2. Не заўважыць, правяраючы што-н.

Карэктар недагледзеў памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недагле́дзець

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. недагле́джу недагле́дзім
2-я ас. недагле́дзіш недагле́дзіце
3-я ас. недагле́дзіць недагле́дзяць
Прошлы час
м. недагле́дзеў недагле́дзелі
ж. недагле́дзела
н. недагле́дзела
Дзеепрыслоўе
прош. час недагле́дзеўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недагле́дзець сов.

1. недосмотре́ть, недогляде́ть;

2. (не заметить) недогляде́ть, просмотре́ть, прогляде́ть;

карэ́ктар ~дзеў памы́лку — корре́ктор недогляде́л (просмотре́л, прогляде́л) оши́бку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недагле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і недаглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; ‑глядзім, ‑гледзіце; зак., каго-што і без дап.

Дапусціць памылку пры наглядзе за кім‑, чым‑н., не ўпільнаваць, не ўберагчы ад каго‑, чаго‑н. — Ледзь недагледзеў, не разлічыў паляўнічы, — і морж байдарку.. разам з паляўнічым перакуліць. Бяганская. Жанчына занятая. Трохі, відаць, недагледзела, па якой сцежцы пайшоў яе хлопец. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недогляде́ть сов. недагле́дзець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаглядзе́ць,

гл. недагледзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаглядзе́ць сов., см. недагле́дзець

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад недагледзець і недаглядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недапільнава́ць

‘недагледзець каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. недапільну́ю недапільну́ем
2-я ас. недапільну́еш недапільну́еце
3-я ас. недапільну́е недапільну́юць
Прошлы час
м. недапільнава́ў недапільнава́лі
ж. недапільнава́ла
н. недапільнава́ла
Загадны лад
2-я ас. недапільну́й недапільну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час недапільнава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недосмотре́ть сов. (за кем, чем) недагле́дзець (каго, што), недаглядзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)